https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь часова забараніла ўвоз на сваю тэрыторыю свініны з Масквы і Маскоўскай вобласці


Аб гэтым гаворыцца ва ўказанні дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, апублікаваным на сайце гэтага ведамства.
Ва ўказанні гаворыцца, што ў сувязі з рэгістрацыяй на тэрыторыі Маскоўскай вобласці 22 лістапада асабліва небяспечнага захворвання — афрыканскай чумы свіней — уводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з Масквы жывых свіней, спермы кныроў, свініны, у тым ліку ад дзікоў, і прадуктаў яго перапрацоўкі, скураной, рагакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл, кармоў і кармавых дабавак расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дабавак для кошак і сабак, а таксама гатовых кармоў для кошак і сабак, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленых з сыравіны, што паходзіць з Масквы і Маскоўскай вобласці, былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і раздзелкі свіней.

З 24 лістапада адменены ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз з Масквы названых тавараў.

Ведамства ўказвае на неабходнасць прыняцця дадатковых мер кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінаводчых комплексаў, ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2012
 
Дата публикации:26.11.2012
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1794
 
Ключевые слова:
Африканская чума Ветеринария Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме