https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Біржавы тавараабарот Беларусі і Расіі за I паўгоддзе вырас у 2 разы


Сума здзелак паміж суб’ектамі гаспадарання Расіі і Беларусі на Беларускай універсальнай таварнай біржы за першае паўгоддзе 2021 года склала $63 млн, што ў 1,8 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.
Найбольш запатрабаванымі беларускімі таварамі на расійскім рынку былі сметанковае масла, сухое малако і будаўнічыя матэрыялы. На гэту прадукцыю прыпадала каля 90 працэнтаў ад агульнага аб’ёму экспарту, які з пачатку года павялічыўся ў 3,7 раза і дасягнуў $30,4 млн. У імпарце тавараў з Расіі пераважаў чорны металапракат і вугаль. Удзельная вага гэтых пазіцый склала больш за 85 працэнтаў ($24,5 млн), пры гэтым агульная сума імпартных здзелак вырасла на 15 працэнтаў у параўнанні з першым паўгоддзем 2020 года.

«Адным з важнейшых фактараў, што станоўча паўплывалі на рост аб’ёмаў біржавога гандлю з Расіяй, стала актывізацыя работы з кампаніямі з рэгіёнаў. З пачатку года на біржавую пляцоўку прыйшлі 126 новых удзельнікаў. Пры гэтым найбольшы аб’ём здзелак па выніках паўгоддзя зафіксаваны з суб’ектамі гаспадарання Ленінградскай, Маскоўскай і Смаленскай абласцей. У грашовым выражэнні гэта $28,6 млн, $7,2 млн і $5,5 млн адпаведна. Лідарства Ленінградскай вобласці абумоўлена, з аднаго боку, значнымі аб’ёмамі закупак беларускага цэменту і малочнай прадукцыі, а з другога — пастаўкамі вугалю для патрэб беларускіх прадпрыемстваў. Асобнага згадвання заслугоўваюць Новасібірская і Іванаўская вобласці Расіі. Першая з’яўляецца буйнейшым пакупніком беларускага сухога малака, а другая — сметанковага масла».

Звязда, 16 ліпеня 2021
 
Дата публикации:16.07.2021
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:824
 
Ключевые слова:
Беларусь-Росиия Биржевые торги БУТБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме