https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 3-га сакавіка падпісаў указ № 79, якім адобрыў праект дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб гарманізацыі мытнага заканадаўства і супрацоўніцтве ў мытнай сферы ў якасці асновы для правядзення перамоў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Падрыхтоўка міжнароднага дагавора ў сферы мытнага ўзаемадзеяння прадугледжана Асноўнымі напрамкамі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады, зацверджанымі дэкрэтам Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 4 лістапада 2021 года.

Праектам дагавора замацоўваюцца напрамкі супрацоўніцтва мытных органаў дзвюх краін (інфармацыйнае ўзаемадзеянне, сумесны мытны кантроль, катэгарыраванне асоб, якія здзяйсняюць мытныя аперацыі), стварэнне ў структуры мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы Міждзяржаўнага цэнтра для каардынацыі работы па кіраванні рызыкамі, а таксама рэалізацыі аналітычных функцый і маніторынгу здзяйснення мытных аперацый.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі ўпаўнаважаны на правядзенне перамоў па гэтым праекце дагавора і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Звязда, 3 сакавіка 2022
 
Дата публикации:03.03.2022
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Таможенное законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме