https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Расія дамовіліся аб максімальным спрыянні развіццю кааперацыі


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрый Харытончык па выніках праведзеных 14-га сакавика ў Маскве перагавораў урадавых дэлегацый дзвюх краін на чале з прэм’ер-міністрамі Раманам Галоўчанкам і Міхаілам Мішусціным
«Самае галоўнае, мы дамовіліся, што ў нас будзе рэжым максімальнага спрыяння развіццю кааперацыйнага супрацоўніцтва, — сказаў Дзмітрый Харытончык. — Мы ўжо і раней з нашымі партнёрамі з Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі абмяркоўвалі і дамовіліся, што будзем па асобных галінах распрацоўваць так званыя карты галін, якія нам дазволяць выявіць тыя пазіцыі канчатковага прадукта, дзе ў нас ёсць магчымы дэфіцыт на рынку. І ўжо пасля гэтага прымаць сумесныя ўзгодненыя рашэнні, якім чынам нам з гэтым працаваць. Таксама гэта дазволіць нам зразумець і па тых камплектуючым, якія магчыма будуць недзе ў дэфіцыце і таксама сумесна вызначыцца, якім чынам мы будзем рухацца па гэтых пазіцыях».

Паводле слоў намесніка міністра, гэта работа дасць бакам дакладнае разуменне, на якія праблемы бакам у бліжэйшы час неабходна звярнуць самую пільную ўвагу і забяспечыць іх вырашэнне праз прыцягненне інвестыцый, стварэнне новых вытворчасцей. «Было абазначана, што ў Расіі сфармавана пэўная база даных або праграма імпартазамяшчэння, і нашым прадпрыемствам прапанавана падключацца», — адзначыў ён.

Дзмітрый Харытончык падкрэсліў: размова не ідзе аб тым, што беларускім прадпрыемствам патрэбны нейкія субсідыі, размова ідзе аб роўных умовах на рынку. «Сёння было абазначана, што асноўны пасыл — гэта менавіта максімальнае садзейнічанне ўзаемнага гандлю, хуткае зняцце бар’ераў, якія застаюцца. Тут, я думаю, мы будзем рухацца ў напрамку павелічэння ўзаемных паставак», — сказаў намеснік міністра.

Ён таксама падкрэсліў, што канкурэнцыя паміж беларускімі і расійскімі прамысловымі прадпрыемствамі абсалютна празрыстая. «Задача — знайсці тыя напрамкі супрацоўніцтва і рухацца да сумесных праектаў па замяшчэнню, асваенню тых ніш, якія будуць вызваляцца на рынку Саюзнай дзяржавы», — падкрэсліў Дзмітрый Харытончык.

Звязда, 14 сакавіка 2022
 
Дата публикации:14.03.2022
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:262
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Кооперация Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме