https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расія можа выкарыстоўваць пляцоўку Беларусі для прасоўвання сельгаспрадукцыі на Захад


Аб гэтым заявіў 11 жніўня намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы ў час сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам.
Гаворачы пра супрацоўніцтва Беларусі і Бранскай вобласці ў аграпрамысловым комплексе, Міхаіл Русы адзначыў, што тут шляхі намечаны. "Будзем падтрымліваць работу з "Мірагандлем" (вялікі расійскі аграпрамысловы комплекс.) і ўключаць у абарот нашы паўднёва-ўсходнія землі Магілёўскай вобласці, паўночна-заходнія тэрыторыі Віцебскай вобласці. Мы можам прадаставіць пляцоўку Беларусі, якую можна выкарыстоўваць для работы на іншыя рэгіёны, "Мірагандлю" або камусьці іншаму, але хацелася б, каб прыйшоў менавіта ён. Таму што ёсць розныя перашкоды для яго выхаду далей на Захад, а з нашай базы мы можам працаваць больш упэўнена і зарабляць больш сур`ёзныя грошы адзін для аднаго", - падкрэсліў віцэ-прэм`ер.

Акрамя таго, Міхаіл Русы адзначыў, што ёсць вялікія перспектывы для супрацоўніцтва ў галіне лёгкай прамысловасці. "І бранскі "Камволь", і наш "Камволь" могуць вельмі шмат зрабіць, каб развівацца сумесна.

Акрамя таго, мы гатовы з нашым Аршанскім ільнокамбінатам дапамагчы тым, што неабходна бранскаму прадпрыемству", - растлумачыў ён. Віцэ-прэм`ер падкрэсліў, што работа з Бранскай вобласцю павінна будавацца па строгім сектаральным прынцыпе.

"Размова павінна ісці даволі строга па тых канкрэтных напрамках, якія мы з вамі вызначылі. І тая праграма развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бранскай вобласцю, якая была распрацавана спецыялістамі абодвух бакоў, вельмі канкрэтная. Але яе можна разбіць на яшчэ больш вузкія сектары, назначыць на ўзроўні намеснікаў міністра па кожным напрамку адказных і хаця б раз у квартал даволі сур`ёзна весці размову", - канстатаваў ён.

Міхаіл Русы звярнуў увагу, што галоўная задача, якая стаіць перад Беларуссю і Бранскай вобласцю, гэта нарошчванне тавараабароту. "Трэба ставіць сабе задачу мінімум выйсці на параметры 2013 года - інакш кажучы $0,9-1 млрд тавараабароту. І трэба адзначыць, што наш экспарт да вас і ваш імпарт прыкладна сувымерныя. Нашы інтарэсы не перасякаюцца, яны толькі дапаўняюць адзін аднаго", - рэзюмаваў віцэ-прэм`ер.

Па выніках сустрэчы быў падпісаны шэраг дакументаў, сярод якіх праграма развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бранскай вобласцю на 2017-2019 гады.

Акрамя таго, Віцебскі аблвыканкам і ўрад Бранскай вобласці падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сферах. Брэсцкі аблвыканкам падпісаў з урадам расійскага рэгіёна план мерапрыемстваў па гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным супрацоўніцтве на 2016-2019 гады.
____________________________________

Па выніках студзеня-мая тавараабарот паміж Беларуссю і Бранскай вобласцю склаў $182,3 млн (плюс 6 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года). Аснову экспарту склалі пастаўкі малака і вяршкоў, машын і механізмаў для малацьбы і ўборкі сельгаскультур, сметанковага масла, шпалераў. Аснову імпарту - нафтапрадукты, адходы і лом чорных металаў, папера і кардон, цэмент.

11 жніўня 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.08.2016
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:926
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Бранск Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме