https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія і Беларусь стварылі фонд венчурных інвестыцый у памеры 1,4 млрд расійскіх рублёў


Адпаведнае пагадненне паміж Расійскай венчурнай кампаніяй (РВК), Інфраструктурным фондам РВК і Беларускім інавацыйным фондам падпісана 23 снежня ў Маскве.
Створаны Расійска-беларускі фонд венчурных інвестыцый (РБФВІ). 

Ва ўрачыстай цырымоніі падпісання пагаднення ўзялі ўдзел старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін і статс-сакратар — намеснік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Алег Фамічоў.

Як паведамілі ў прэс-службе ДКНТ, мэтавы памер фонду складзе 1,4 млрд рублёў з магчымасцю далейшага павелічэння па рашэнні інвестараў. На першым этапе Беларускі інавацыйны фонд (Белінфонд), РВК і Інфрафонд РВК інвестуюць у памеры 50%, 49% і 1% адпаведна. Перыяд дзейнасці фонду складзе 10 гадоў з магчымасцю працягу пасля сумеснай ацэнкі вынікаў.

Як адзначыла прэс-служба, праект РБФВІ рэалізуецца ў рамках працы Мінэканамразвіцця Расіі, РВК і Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі па развіцці адзінай тэхналагічнай прасторы і рынку венчурнага капіталу ў рамках ЕАЭС. "Асноўнай мэтай сумеснага фонду з`яўляецца фарміраванне сучаснага і празрыстага інвестыцыйнага інструмента для развіцця канкурэнтаздольных кампаній на аснове высокатэхналагічных распрацовак, якія ажыццяўляюцца ў Расійскай Федэрацыі і Беларусі ва ўмовах гарманізацыі эканамічных узаемаадносін дзвюх краін у рамках ЕАЭС", — падкрэсліла прэс-служба.

На працягу першых трох гадоў кіраваць сумесным фондам будзе Інфрафонд РВК, затым — Белінфонд.

"Венчурнае фінансаванне з`яўляецца адносна новай справай для нашай краіны, і Расійска-беларускі фонд венчурных інвестыцый будзе першым фондам такога тыпу ў Беларусі, які дапоўніць традыцыйныя інвестыцыйныя і інавацыйныя фонды, што дзейнічаюць у рэспубліцы", — лічыць Шумілін. Паводле яго слоў, у прадстаўнікоў рэспубліканскай тэхналагічнай супольнасці з`яўляецца магчымасць удзельнічаць у ініцыятывах і праектах РВК, накіраваных на развіццё экасістэмы інавацыйнага прадпрымальніцтва, а таксама выкарыстоўваць РВК для вываду сумесных высокатэхналагічных праектаў і інавацыйных кампаній Беларусі на фондавыя рынкі.

Размеркаванне інвестыцый фонду будзе ажыццёўлена ў праекты, зарэгістраваныя ў Расіі, і ў праекты, зарэгістраваныя ў Беларусі.

Мяркуецца, што першыя праекты расійска-беларускі фонд венчурных інвестыцый прафінансуе ўжо ў 2017 годзе.

Праект дагавора аб стварэнні сумеснага фонду ўхвалены пастановай Савета міністраў № 915 ад 10 лістапада 2016 года. Раней кіраўнік дзяржавы падпісаў указ № 223, які накіраваны на ўдасканаленне сістэмы венчурнага фінансавання навуковых праектаў і пашырэнне паўнамоцтваў Беларускага інавацыйнага фонду. Дакументам прадугледжана наданне Белінфонду статусу суб`екта інавацыйнай інфраструктуры, а таксама прадастаўлена права долевага ўдзелу ў сумесным з ААТ "Расійская венчурная кампанія" фінансаванні венчурных праектаў на аснове дагавора аб сумеснай дзейнасці.

АТ "РВК" — дзяржаўны фонд фондаў, інстытут развіцця Расійскай Федэрацыі. Асноўныя мэты дзейнасці — стымуляванне стварэння ў Расіі ўласнай індустрыі венчурнага інвеставання і выкананне функцый праектнага офіса Нацыянальнай тэхналагічнай ініцыятывы (НТІ). Статутны капітал складае больш за 30 млрд рублёў, 100% капіталу кампаніі належыць Расійскай Федэрацыі ў асобе Федэральнага агенцтва па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Расійскай Федэрацыі (Расмаёмасць). Агульная колькасць фондаў, сфарміраваных АТ "РВК", дасягнула 21, іх сумарны памер — 32,4 млрд рублёў.

ТАА "Інфрафонд РВК" створана ў студзені 2011 года пры ўдзеле РВК (99,91%) і ААТ "МСП Банк" (0,09%). Стратэгічная задача Інфрафонду РВК заключаецца ў развіцці інфраструктуры інавацыйных рынкаў, якая дазваляе іх удзельнікам эфектыўна камерцыялізаваць вынікі навуковай і даследчай дзейнасці.

Беларускі інавацыйны фонд створаны пастановай Савета міністраў ад 12 лістапада 1998 года № 1739 для ўзмацнення дзяржаўнай падтрымкі інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі і з`яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні ДКНТ. Асноўнай задачай дзейнасці Беларускага інавацыйнага фонду з`яўляецца забеспячэнне спрыяльных умоў для развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва і эфектыўнага функцыянавання прадпрыемстваў і арганізацый розных формаў уласнасці, якія распрацоўваюць і вырабляюць у Беларусі навукаёмістую інавацыйную прадукцыю.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 снежня 2016
 
Дата публикации:23.12.2016
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1159
 
Ключевые слова:
Инновационный фонд Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме