https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінсельгасхарч: Беларусь дапаможа Расіі лішкамі яйка і курынага мяса


Паводле слоў кіраўніка ведамства, у рэспубліцы павялічваецца спажыванне гэтых прадуктаў харчавання, таму ў першую чаргу попыт будзе задавальняцца на ўнутраным рынку.
Беларусь гатова паставіць у Расію лішкі яйка і курынага мяса, заявіў у пятніцу міністр сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі Сяргей Бартош.

Напярэдадні на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам года, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін закрануў праблему дэфіцыту курыных яек у краіне і адзначыў, што шэраг краін, уключаючы Беларусь і Турцыю, гатоў дапамагчы вырашыць праблему.

"Мы ўвогуле не плануем нейкія аб’ёмы пастаўляць, але тыя лішкі, якія ў нас будуць прысутнічаць на ўнутраным рынку, мы, вядома ж, нашай брацкай Расіі дапаможам і паставім", - заявіў журналістам Багданаў.

Паводле яго слоў, у Беларусі вырасла спажыванне гэтых прадуктаў харчавання ў насельніцтва, таму ў першую чаргу попыт будзе задавальняцца на ўнутраным рынку.

"Мы павінны забяспечыць сваё насельніцтва яйкам, курыцай, аб якіх сёння так многа гавораць. Але ў нас на ўнутраным рынку ніякай турботы не ўзнікае", - запэўніў кіраўнік Мінсельгасхарча.

Вырабляем больш, чым спажываем

Сяргей Бартош адзначыў, што ў Беларусі вытворчасць яйка і курыцы на 20-25% большая, чым насельніцтва можа спажыць.

"Па яйку – каля 140 млн штук мы спажываем на ўнутраным рынку і 70 млн пастаўляем на расійскі рынак. Курыцы – на 25% больш (вырабляем, чым спажываем)", - прывёў лічбы міністр.

Дэфіцыту не будзе

Кіраўнік сельскагаспадарчага ведамства таксама пракаментаваў магчымасць дапушчэння пэўнага недахопу курыных яек і мяса на рынку. І расказаў, якія меры прымаюцца.

"Мы пастаянна праводзім нарады і сустрэчы як са спажыўцамі, так і з гандлёвымі сеткамі і вытворцамі. Кожны кіраўнік гандлёвай сеткі мае магчымасць доступу звярнуцца або да мяне, або да майго калегі – міністра антыманапольнага рэгулявання ў выпадку недахопу. Таму тут нічога страшнага не адбудзецца", - канстатаваў Бартош.

Сітуацыя з цэнамі на яйкі ў Расіі

Міністр дадаў, што са сваім расійскім калегам знаходзіцца ў шчыльным кантакце па пытанні паставак яек. Што да цэн на дадзены прадукт у РФ, сітуацыя стабілізуецца.

"Так, у іх таксама вырасла спажыванне, але мы нават па цэнах бачым, што яны вырашаюць гэтую праблему. І сёння выраўнялася цана. Калі ў пэўны час цана на расійскім рынку была да 30% вышэйшая, чым у нас, то сёння яна выраўнялася і практычна аднолькавая (у Беларусі і Расіі)", - сказаў на заканчэнне ён.

Па даных Расстата, кошт яек у Расіі вырас у лістападзе 2023 года адразу на 15%, а за год павелічэнне сярэдняй рознічнай цаны на гэты тавар у краіне перавысіла 40%. Для параўнання: у Беларусі яйкі ў лістападзе падаражэлі да папярэдняга месяца ў сярэднім на 1,11%. У некаторыя месяцы была нават зафіксавана невялікая дэфляцыя па гэтай пазыцыі.

Мінск, 15 снежня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:15.12.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Курица Яйца Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме