https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія поўнасцю забяспечваюць сваю харчбяспеку, нягледзячы на санкцыі


Аб гэтым падчас міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2022" заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
"У мінулым годзе нашы прэзідэнты падпісалі 28 саюзных праграм, частка з якіх забяспечвае ўзаемадзеянне ў аграпрамысловай сферы, а таксама паказвае ўзровень нашай канкурэнтаздольнасці.

Фармуюцца новыя вытворчыя ланцужкі, развіваецца імпартазамяшчэнне. На нашы дзяржавы аказваецца беспрэцэдэнтны націск ад заходніх партнёраў, аднак мы поўнасцю забяспечваем сваю харчовую бяспеку. Гэтыя цяжкасці - новы этап ва ўзаемаадносінах нашых краін", - падкрэсліў дзяржсакратар.

Гаворачы пра выстаўку "Белагра", ён адзначыў, што яна раскрывае асаблівы патэнцыял нацыянальнай эканомікі Беларусі як у сферы АПК, так і ў сферы машынабудавання.

"Для нашых людзей "Белагра" - цэлая падзея, многія прыязджаюць сюды сем`ямі. На выстаўцы свае рэгіёны прадстаўляюць больш за 30 суб`ектаў Расіі. Яны прыехалі сюды, каб умацаваць адносіны з беларускімі партнёрамі, паказаць сваю прадукцыю, гаварыць пра новыя пагадненні ў супрацоўніцтве, а таксама пацвердзіць дружалюбны статус нашых краін. Вельмі важна прымнажаць патэнцыял развіцця нашых краін", - рэзюмаваў Дзмітрый Мезенцаў. 

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2022" праходзіць 7-11 чэрвеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. У бягучым годзе ўдзел у выстаўцы прымаюць больш за 400 кампаній з розных краін, у тым ліку Беларусі, Кітая, Казахстана, Таджыкістана і іншых. Вялікая колькасць удзельнікаў запланавана ад Расіі - больш за 30 рэгіёнаў.

Калектыўныя экспазіцыі сфармавалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз.

"Белагра" стане і пляцоўкай для дзелавых перагавораў. У праграму выстаўкі ўвайшлі В2В-сустрэчы, круглыя сталы, канферэнцыі, дэманстрацыйныя паказы і конкурсы.

7 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1173
 
Ключевые слова:
Выставка БелАГРО-2022 Продовольственная безопасность Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме