https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі параўнаў некаторыя дзеянні расійскіх партнёраў па закрыцці рынку для Беларусі з санкцыямі


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 красавіка на нарадзе з эканамічным блокам урада.
"Калі атрымаў пералік пытанняў, мяне што здзіўляе: апошнім часам (можа, СМІ хлусяць, можа, спецыялісты дакладваюць мне крывую інфармацыю), але я кожны дзень чую і чытаю інфармацыю, што наш асноўны гандлёвы партнёр (яны любяць называць сябе партнёры) усё больш і больш уводзіць санкцый супраць Беларусі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Самі знаходзяцца пад санкцыямі і асуджаюць гэта, і я тут іх абсалютна падтрымліваю. Але ў той жа час такой жа зброяй ваююць супраць бліжэйшых сваіх саюзнікаў".

"То адно прадпрыемства закрылі, то другое. Потым ці то морква, ці то салата, ці то ўжо агуркі не спадабаліся. Ці то ў іх падазрэнне ёсць, што мы нешта пастаўляем не адтуль. І кожны дзень адбываецца закрыццё нашых прадпрыемстваў. Нам закрываюць рынак", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Ён прывёў прыклад, як зрабіў беларускі бок год або паўтара таму, калі спецыялісты далажылі, што ў аварыйным стане знаходзіцца нафтаправод і нафтапрадуктаправод, якія ідуць праз Беларусь. "І нам трэба было б на некалькі дзён закрыць для рамонту гэтыя нафтаправоды. Але ж мы не зрабілі так. Мы разумелі, што гэта нанясе ўрон Расійскай Федэрацыі. І тады я даручыў працаваць у аварыйным парадку, але не перакрываць гэтыя дарогі, па якіх транспартуецца галоўны экспартны прадукт Расійскай Федэрацыі - нафта", - расказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, гэта пытанне стаіць і цяпер на парадку дня. Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да віцэ-прэм`ера Ігара Ляшэнкі, сказаў: "Калі трэба паставіць на рамонт нафтаправоды і нафтапрадуктаправоды, якія ідуць праз Беларусь, стаўце і рамантуйце. Таму што тое дабро, якое мы робім для Расійскай Федэрацыі, яно для нас абарочваецца пастаянным злом. Там ужо сталі нахабнымі да такой ступені, што пачынаюць нам выкручваць рукі".

Прэзідэнт таксама выказаў папрок у адрас урада, што ён адпаведнай сітуацыі з пастаўкамі на расійскі рынак нібыта не бачыць: "Добра, сёння віцэ-прэм`ер (відавочна, маецца на ўвазе нядаўна назначаны віцэ-прэм`ерам Уладзімір Дворнік, які курыруе сферу АПК і экспарту прадуктаў харчавання.) працуе без года тыдзень, ён яшчэ не паспеў разабрацца. Але ёсць жа і прэм`ер, і першы віцэ-прэм`ер, ды і вы павінны гэта бачыць".

"Мы павінны прымаць адпаведныя меры. Ну што мы ўвесь час: нас б`юць у левую шчаку - мы падстаўляем правую. Разбярыцеся і далажыце асобна на наступным тыдні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў ліку дакладаў па тэмах, вынесеных на нараду, хацеў бы выслухаць і пункт гледжання ўрада па гэтым асноўным пытанні, звязаным з работай на расійскім напрамку.

11 красавіка 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:670
 
Ключевые слова:
Россия Санкции Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме