https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Маскве


Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні ВДС і Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета пройдзе 30 чэрвеня ў Вялікім Крамлёўскім палацы.
Плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, у тым ліку вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год, нарошчванне ўзаемадзеяння ў машынабудаўнічым сектары і аграпрамысловым комплексе.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе 30 чэрвеня прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы і IV Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

На пасяджэнні ВДС плануецца абмеркаваць важнейшыя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Чакаецца, што перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржаўнага савета адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

У бягучым годзе форум прысвечаны супрацоўніцтву Беларусі і Расіі ў інавацыйнай сферы.

Пленарнае пасяджэнне форуму адбудзецца на тэму "Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства".

Пройдзе пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Праграмай форуму прадугледжаны таксама секцыйныя пасяджэнні з удзелам профільных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін. Яны разгледзяць магчымасці стымулявання развіцця высокатэхналагічных канкурэнтаздольных вытворчасцей Беларусі і Расіі, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, ролю інфармацыйных тэхналогій у развіцці інстытутаў грамадзянскай супольнасці Саюзнай дзяржавы, праблемы і перспектывы гарманізацыі заканадаўства ва ўмовах інтэграцыйнага развіцця, а таксама перспектывы партнёрства ІТ-кампаній.

У цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні супрацоўніцтва гарадоў і раёнаў Беларусі і Расіі, магчымасці пашырэння дзелавых сувязей паміж краінамі. У час форуму адкрылася выстаўка, на якой прадстаўлены найноўшыя вытворча-тэхнічныя распрацоўкі, важнейшыя сумесныя праекты ў галіне прамысловасці і высокіх тэхналогій.

Тэматычна беларуская экспазіцыя падзелена на 14 кластараў: машынабудаванне; касмічныя тэхналогіі; мікраэлектроніка і сонечная энергетыка; электратранспарт; праект па стварэнні сумеснага беларуска-расійскага рухавіка; біятэхналогіі; перадавыя распрацоўкі высокага ўзроўню; высокія тэхналогіі ў ахове здароўя; адытыўныя тэхналогіі 3D-друку і нанаіндустрыя; хімія і нафтахімія; інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; моладзевыя праекты; інавацыі ў лёгкай прамысловасці; кнігі Беларусі.

У дні форуму будзе працаваць кірмаш-продаж беларускай прадукцыі, у якім удзельнічаюць каля 60 прадпрыемстваў Беларусі.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі арганізуецца ў мэтах садзейнічання пашырэнню прамых кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі заканадаўчай і выканаўчай галін улады, дзелавых колаў, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў.

Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

29 чэрвеня 2017, Масква
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.06.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1130
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Форум регионов Интеграция Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме