https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка накіраваў пасланне Тулееву з нагоды ўводу ў эксплуатацыю 450-тоннага БелАЗа на Кузбасе


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня накіраваў пасланне губернатару Кемераўскай вобласці Расіі Аману Тулееву з нагоды ўводу ў эксплуатацыю не маючага аналагаў у свеце аўтасамазвала БелАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 т на разрэзе "Чарнігавец" кампаніі "Сібірскі дзелавы саюз".

"Гэта наша агульнае дасягненне, якое з`яўляецца вынікам цеснага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Кемераўскай вобласці.

Прыемна, што Кузбас чарговы раз стаў палігонам для выпрабаванняў найноўшай беларускай тэхнікі для вуглездабыўной галіны", - адзначыў Прэзідэнт. На вугальных разрэзах Кемераўскай вобласці працуюць звыш 2 тыс. БелАЗаў, адкрыты сэрвісны цэнтр па іх абслугоўванні, пачалася зборка кузаваў грузападымальнасцю 130 т, 220 т і 320 т.

"Упэўнены, што выпрабаванні самага вялікага кар`ернага самазвала і яго далейшая работа будуць паспяховымі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня шахцёра перадаў віншаванні працаўнікам гэтай галіны.

25 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.08.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1369
 
Ключевые слова:
БелАЗ Кузбасс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме