https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія школьнікі змогуць адправіцца ў падарожжа да Паўночнага полюса


Пачаўся конкурсны адбор сярод моладзі, якая жадае адправіцца ў арктычнае падарожжа на борце атамнага ледакола "50 лет Победы" Расатамфлоту.
Стартаваў конкурс для школьнікаў з двух дзясяткаў краін, пераможцы якога змогуць пабываць на Паўночным полюсе, паведамілі ў расійскай дзяржкарпарацыі "Росатом".

Адбор праводзяць для вучняў школ з Арменіі, Бангладэш, Беларусі, Балівіі, Бразіліі, Венгрыі, В’етнама і іншых краін. Праект называецца "Ледакол ведаў". Ён праходзіць шосты раз і сёлета прымеркаваны да 80-годдзя расійскай атамнай галіны, а таксама 500-годдзя пачатку асваення Паўночнага марскога шляху.

У конкурсе могуць узяць удзел школьнікі ад 14 да 16 гадоў. Той, хто пройдзе адбор, зможа адправіцца ў навукова-асветніцкую экспедыцыю да Паўночнага полюса на борце атамнага ледакола "50 лет Победы" Расатамфлоту.

Конкурсны адбор пройдзе ў тры этапы і завершыцца 20 чэрвеня. На першым этапе трэба правільна адказаць на 30 пытанняў праз анлайн-форму. Другі этап – гэта праходжанне серыі вэбінараў. Потым неабходна будзе запісаць крэатыўную відэавізітку з адказам на пытанне ад арганізатараў. Толькі 20 фіналістаў адправяцца ў экспедыцыю, якая працягнецца 10 дзён у жніўні.

За ўвесь час існавання праекта ўдзельнікамі арктычных экспедыцый "Росатома" сталі больш за 350 школьнікаў. У мінулым годзе экспедыцыя ўпершыню прайшла ў міжнародным фармаце. Каманда з 15 школьнікаў і экспертаў з Арменіі, Узбекістана, Казахстана, Кыргызстана, Беларусі, Манголіі, Венгрыі, Індыі, Кітая, ПАР падарожнічала да Паўночнага полюса на атамным ледаколе.

Расія – адзіная дзяржава, у якой ёсць атамны ледакольны флот. Ім кіруе кампанія, якая ўваходзіць у дзяржкарпарацыю "Росатом". Цяпер у яе восем атамных ледаколаў.

Мінск, 4 траўня 2025
Sputnik
 
Дата публикации:04.05.2025
Тематика:Образование, Союзное государство
Просмотров:71
 
Ключевые слова:
Ледокол Конкурс Северный полюс Арктика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме