Беларуская авіякампанія "Белавія" і расійская Utair заключылі код-шэрынгавае пагадненне аб выкананні сумесных рэйсаў, паведаміла прэс-служба перавозчыка з РФ.
"Utair заключыў код-шэрынгавае пагадненне з нацыянальным беларускім авіяперавозчыкам – авіякампаніяй Belavia. Цяпер нашым пасажырам сталі даступны рэйсы ў Мінск і Гомель", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што ў рамках дамоўленасці рэйсы з гэтых беларускіх гарадоў да стыковачных аэрапортаў РФ – Масквы (Унукава), Санкт-Пецярбурга, Сочы, Екацярынбурга і Казані – будзе выконваць беларуская кампанія, а далей Utair – па ўсіх сваіх маршрутах.
Раней такія пагадненні "Белавія" падпісала з расійскімі кампаніямі Red Wings і Nordwind. У першым выпадку пасажыры змогуць афармляць адзіныя білеты на рэйсы з Беларусі і назад з перасадкай у Санкт-Пецярбургу, Казані ці Екацярынбургу; у другім – будзе магчымасць дабрацца па адзіным білеце ў 10 гарадоў РФ і ў сталіцу Кыргызстана Бішкек.
Мінск, 6 красавіка 2025
Sputnik
Sputnik