https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць у інфраструктурных праектах у Валгаградскай вобласці


Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сумеснага паседжання прадстаўнікоў беларускіх прамысловых прадпрыемстваў і Савета пры губернатары Валгаградскай вобласці па развіцці прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу.
Адзін з важнейшых напрамкаў работы — вытворчая кааперацыя. Сёння ў расійскіх рэгіёнах створана 37 зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі, у тым ліку 9 з іх з удзелам беларускага капіталу. Разгалінаваную тавараправодную сетку ў Расіі маюць такія флагманы беларускага машынабудавання, як МАЗ, МТЗ, БЕЛАЗ, «Магілёўліфтмаш».

«Мы зацікаўлены ўдзельнічаць у рэалізацыі інфраструктурных і інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі вобласці шляхам арганізацыі паставак неабходнага абсталявання, матэрыялаў, тэхнікі — усяго, што спатрэбіцца для такіх маштабных і амбіцыйных задач. У нас ёсць добры прыклад удзелу валгаградскіх інвестараў у рабоце на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці кампанія „Волма“ ўжо рэалізавала некалькі праектаў вытворчага плана на тэрыторыі Беларусі. Некалькі аб’ектаў знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, яшчэ некалькі вельмі перспектыўных — у стадыі абмеркавання. Перакананы, што такія гісторыі поспеху можна і трэба маштабіраваць. Мы заўсёды адкрытыя для новых ідэй і прапаноў і ўсяляк будзем іх падтрымліваць», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што прамысловасць — менавіта тая сфера, якая цэментуе гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і расійскімі рэгіёнамі. «Валгаградская вобласць тут не з’яўляецца выключэннем. Пры гэтым у нас вельмі добрая, я нават сказаў бы амаль узорная структура знешняга гандлю, якая з’яўляецца збалансаванай і ўлічвае інтарэсы адзін аднаго. Беларускія прадпрыемствы паспяхова пастаўляюць у вобласць пасажырскую, сельскагаспадарчую, камунальную тэхніку, пракат металаў. У сваю чаргу валгаградскія вытворцы пастаўляюць нам алюміній, пракат чорных металаў, падшыпнікі, вырабы хімічнай прамысловасці і сельскагаспадарчую сыравіну. Рост узаемнага гандлю па выніках вельмі складанага 2022 года толькі пацвярджае, што час выпрабаванняў аб’ядноўвае, садзейнічае большай адкрытасці адзін аднаму і максімальнаму выкарыстанню існуючага патэнцыялу супрацоўніцтва», — рэзюмаваў кіраўнік урада.

Звязда, 28 сакавіка 2023
 
Дата публикации:28.03.2023
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:307
 
Ключевые слова:
Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме