https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія гатова і ў далейшым развіваць праект па будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі, дапамагаючы ствараць новую для краіны галіну - атамнай энергетыкі


Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі ў пашыраным складзе.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь і Расія актыўна працуюць практычна па ўсіх напрамках, у тым ліку ў сферы энергетыкі.

"Як мы адзначалі з Аляксандрам Рыгоравічам, Расія на шкоду сабе тым не менш прадаўжае атамны праект. Атамную электрастанцыю будуем, першы блок працуе, і ён замяшчае каля 4,5 млрд куб м газу", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Далей ён растлумачыў, чаму Расія робіць гэта нейкім чынам "на шкоду сабе": "Маглі б пастаўляць газ дадаткова, а замест гэтага электрастанцыя працуе і аб`ём электраэнергіі, што выпрацоўваецца, адпавядае 4,5 млрд куб м газу, які "Газпрам" мог бы пастаўляць на беларускі рынак, але цяпер не пастаўляе".

"Гатовы і далей развіваць гэты праект, працаваць, блокі будаваць, - падкрэсліў Уладзімір Пуцін. - Што, на мой погляд, самае важнае - гэта тое, што мы гатовы (і робім гэта) ствараць галіну (у сферы атамнай энергетыкі.), рыхтаваць кадры нацыянальныя, развіваць навуку адпаведным чынам. Такія дамоўленасці папярэдне ў нас ужо ёсць. Мы гатовы паабмяркоўваць і дзейнічаць".

Асобна Прэзідэнт Расіі прыгадаў аб супрацоўніцтве дзвюх краін у фінансавай і касмічнай сферах. Гаворачы аб ваенна-тэхнічным узаемадзеянні, ён звярнуў увагу: "І гэта не толькі ўзаемныя пастаўкі, але, што, на мой погляд, надзвычай важна, сумесная работа, распрацоўкі і кааперацыя ў гэтай сферы. У тым ліку па развіцці высокатэхналагічных галін вытворчасці".

"Мы павінны сёння падвесці вынікі таго, што было зроблена ведамствамі і ўрадамі ў цэлым. Паглядзець, што трэба зрабіць у бліжэйшай перспектыве", - сказаў Уладзімір Пуцін аб перагаворным парадку дня.

19 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.12.2022
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:894
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Сотрудничество Кооперация Ядерная энергетика Белорусская АЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме