Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт на правядзенне перагавораў наконт праекта пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
Праграма ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі да 2025 года прадугледжвае рэалізацыю шэрага мерапрыемстваў, у тым ліку правядзенне сумесных навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні новых і мадэрнізацыі існуючых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама прадукцыі двайнога прызначэння. Прадугледжваецца таксама арганізацыя сумесных вытворчасцей канечных узораў узбраення, ваеннай тэхнікі і іх камплектуючых, правядзенне мерапрыемстваў адзінай палітыкі ў сферы тэхнічнага нармавання, стандартызацыі і каталагізацыі прадукцыі ваеннага прызначэння, пастаўкі прадукцыі, паслуг ваеннага прызначэння ў інтарэсах сілавых структур абедзвюх краін.
17 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
17 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА