Двухбаковае ўзаемадзеянне ў сферы імпартазамяшчэння ажыццяўляецца ў рамках адпаведнай рабочай групы з удзелам прадстаўнікоў Мінэнерга.
"Цяпер пералік імпартазамяшчальнай прадукцыі, які паступіў ад расійскага боку, прапрацоўваецца з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Беларусі. У сваю чаргу аналагічны пералік, сфармаваны беларускім бокам, накіраваны расійскім партнёрам", - адзначыла Вольга Пруднікава.

Пералік уключае мікрапрацэсарныя ўстройствы, сілавыя і вымяральныя трансфарматары, элегазавыя выключальнікі і раз`яднальнікі, абмежавальнікі перанапружання, электрычныя ізалятары і іншыя віды прадукцыі. Мінэнерга Беларусі таксама зацікаўлена супрацоўнічаць з расійскімі калегамі па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення сістэм кіравання рэсурсамі прадпрыемстваў і планавання іх дзейнасці (ERP-сістэм). Акрамя таго, на галіновым узроўні прапрацоўваюцца асобныя пытанні імпартазамяшчэння элементнай базы, якая выкарыстоўваецца пры лічбавізацыі бізнес-працэсаў.
"У перспектыве ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі па лініі імпартазамяшчэння прадоўжыць умацоўвацца, у тым ліку за кошт стварэння сумесных вытворчасцей па таварных пазіцыях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Бачыцца мэтазгодным разгледзець пытанне ўвядзення дадатковых мер падтрымкі ўзаемнага гандлю паміж суб`ектамі гаспадарання дзвюх краін у Саюзнай дзяржаве", - звярнула ўвагу намеснік міністра.
30 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
30 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА