https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сенатары ратыфікавалі пагадненне паміж Беларуссю і РФ аб перавалцы нафтапрадуктаў праз расійскія парты


Для вырашэння пытанняў, звязаных з рэалізацыяй пагаднення, прадугледжваецца фармаванне сумеснай камісіі.
Сенатары на пасяджэнні шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі праект закона "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны праз марскія парты Расійскай Федэрацыі".

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі падпісана ў Маскве 19 лютага 2021 года. "Яно вызначае ўмовы і парадак арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі чыгуначным транспартам па тэрыторыі Беларусі і Расіі нафтапрадуктаў беларускага паходжання, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны, і іх перавалкі ў марскіх партах Паўночна-Заходняга рэгіёна Расійскай Федэрацыі", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.

У адпаведнасці з арт. 2 пагаднення органамі, якія ажыццяўляюць каардынацыю дзейнасці па яго выкананні ад Беларусі, з`яўляюцца Міністэрства транспарту і камунікацый, ад Расіі - Міністэрства транспарту. Кампетэнтнымі органамі вызначаны: ад Беларусі - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (па пытаннях тарыфных умоў у частцы чыгуначнага транспарту) і Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі (па пытаннях аб`ёмаў паставак нафтапрадуктаў), ад Расіі - Федэральная антыманапольная служба (па пытаннях тарыфных умоў у частцы чыгуначных перавозак) і Міністэрства энергетыкі (па пытаннях наменклатуры і аб`ёмаў нафтапрадуктаў, прызначаных для перавозкі і перавалкі).

"Уступленне ў сілу пагаднення дасць магчымасць арганізаваць супрацоўніцтва з расійскімі суб`ектамі гаспадарання ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў, што вырабляюцца ў нашай краіне, і забяспечыць альтэрнатыўныя маршруты іх пастаўкі на экспарт праз расійскія марскія парты, што асабліва важна ва ўмовах санкцыйнага націску краін Захаду і ўводзімых абмежаванняў у галіне транспартнага транзіту", - адзначыў сенатар.-

17 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2021
Тематика:Транспорт, Союзное государство
Просмотров:354
 
Ключевые слова:
Транзит Нефтепродукты Порты России
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме