Найбольш запатрабаванымі беларускімі таварамі на расійскім рынку былі сметанковае масла, сухое малако і будаўнічыя матэрыялы. На гэту прадукцыю прыпадала каля 90 працэнтаў ад агульнага аб’ёму экспарту, які з пачатку года павялічыўся ў 3,7 раза і дасягнуў $30,4 млн. У імпарце тавараў з Расіі пераважаў чорны металапракат і вугаль. Удзельная вага гэтых пазіцый склала больш за 85 працэнтаў ($24,5 млн), пры гэтым агульная сума імпартных здзелак вырасла на 15 працэнтаў у параўнанні з першым паўгоддзем 2020 года.
«Адным з важнейшых фактараў, што станоўча паўплывалі на рост аб’ёмаў біржавога гандлю з Расіяй, стала актывізацыя работы з кампаніямі з рэгіёнаў. З пачатку года на біржавую пляцоўку прыйшлі 126 новых удзельнікаў. Пры гэтым найбольшы аб’ём здзелак па выніках паўгоддзя зафіксаваны з суб’ектамі гаспадарання Ленінградскай, Маскоўскай і Смаленскай абласцей. У грашовым выражэнні гэта $28,6 млн, $7,2 млн і $5,5 млн адпаведна. Лідарства Ленінградскай вобласці абумоўлена, з аднаго боку, значнымі аб’ёмамі закупак беларускага цэменту і малочнай прадукцыі, а з другога — пастаўкамі вугалю для патрэб беларускіх прадпрыемстваў. Асобнага згадвання заслугоўваюць Новасібірская і Іванаўская вобласці Расіі. Першая з’яўляецца буйнейшым пакупніком беларускага сухога малака, а другая — сметанковага масла».
Звязда, 16 ліпеня 2021