Намеснік міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерал-лейтэнант Юнус-Бек Еўкураў у рамках візіту ў Беларусь прымае ўдзел у рэкагнасцыроўцы раёнаў правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021".
Рэкагнасцыроўка праходзіць пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Віктара Гулевіча.
Акрамя таго, Віктар Гулевіч абмеркаваў з кіраўніком расійскай дэлегацыі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ваеннага супрацоўніцтва ў сферы баявой падрыхтоўкі.
15 ліпеня 2021, Мінск
БЕЛТА
15 ліпеня 2021, Мінск
БЕЛТА