Мотастралкі і дэсантнікі выкарыстоўвалі ўзброеныя гранатамётамі і кулямётамі комплексы пры адпрацоўцы знішчэння баевікоў у гарадскіх умовах. Робатаў таксама ўжылі для прароблівання праходаў у мінных палях, па легендзе манеўраў устаноўленых супернікам.
Акрамя «Платформы» ваенныя задзейнічалі беспілотнікі «Арлан» і «Фарпост» для карэктоўкі агню артылерыйскіх і танкавых падраздзяленняў.
«За кошт прымянення БПЛА істотна скарачаецца час пошуку цэляў. Найноўшая тэхніка, усталяваная на беспілотных апаратах, дазволіла адсочваць некалькі цэляў адначасова нават ва ўмовах маскіроўкі, а самі апараты пры гэтым заставаліся незаўважанымі».
Звязда, 11 верасня 2021