https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінск спадзяецца на яснасць па кампенсацыі за брудную нафту ў бліжэйшы час


Аб гэтым паведаміў 6-га снежня прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.
Паводле слоў прэм`ер-міністра, беларускі бок "спадзяецца, што ў бліжэйшы час нейкая яснасць у гэтым пытанні будзе". "Да канца года ці не, мне цяжка сказаць", - дадаў ён.

Сяргей Румас растлумачыў, што пытанне па кампенсацыі за брудную нафту вынесена за рамкі перагавораў па інтэграцыйных дарожных картах. 

"Па ёй работа прадаўжаецца па асобным трэку. У нас ёсць разлікі па кампенсацыі, але не хацелася б іх называць, каб не ўскладняць перагаворы", - сказаў кіраўнік урада.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 снежня ў звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага і сёмага скліканняў заявіў, што работа над праграмай дзеянняў па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і пакетам дарожных карт, а таксама шэрагам пагадненняў па значных для абодвух бакоў пытаннях знаходзіцца на завяршальнай стадыі. 

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу, што пакуль не вырашаны шэраг прынцыповых пытанняў, у прыватнасці наконт газу і нафты.

6 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.12.2019
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:497
 
Ключевые слова:
Хлорорганика Транзит Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме