https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ацаніў страты Беларусі ў 2020 годзе ад змяншэння ў Расіі экспартнай пошліны на нафту ў памеры $420-430 млн.


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 21 лютага на сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам.
"Пасля перагавораў з Пуціным і яго прапановы мы палічым цяпер. Гэта ж просты падлік - нашы страты ад змяншэння мытнай пошліны па нафце. І да ўзроўню бягучага года, пры 24 млн т (такі аб`ём паставак расійскай нафты ў Беларусь прадугледжаны індыкатыўным балансам на 2020 год. ), - гэта прыкладна $420-430 млн, якія мы страчваем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Пуцін прапанаваў, што гэтыя грошы яны Беларусі кампенсуюць. Ён прызнаў, што гэта справядліва", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён пры гэтым спаслаўся на заяву расійскага Прэзідэнта, што кампенсацыя будзе праведзена за кошт расійскіх кампаній.

"За кошт расійскіх кампаній, дык за кошт расійскіх. Але гэта ўжо нейкі рух наперад. І ў гэтым напрамку будзем працаваць", - дадаў беларускі лідар.

Сутнасць праводзімага ў нафтавай галіне Расіі "падатковага манеўру" заключаецца ў паступовым скарачэнні экспартнай пошліны і павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку цана нафты для Беларусі расце і ў 2024 годзе зраўняецца з сусветнай.

Першы віцэ-прэм`ер Дзмітрый Крутой тлумачыў, што з 1 студзеня 2015 года ў Расіі пачаўся першы этап падатковага манеўру. "Мы, бачачы, што такая сітуацыя адбываецца, правялі перагаворы, і яны згадзіліся тады для кампенсацыі ў 2015 годзе залічаць у наш бюджэт столькі пошлін, колькі атрымаецца. Значыць, вось гэта абмежаванне - да $1,5 млрд на год - здымалася. На адзін толькі 2015 год. З-за таго, што тады рэзка ўпала цана на нафту да $50 за бараль, мы атрымалі толькі $1,3 млрд. Значыць, зняцце гэтага ліміту не спрацавала і па базавым пагадненні мы за гэтыя $1,5 млрд не пераскочылі", - адзначыў першы віцэ-прэм`ер.

Паводле яго слоў, далей пачаў ужо працаваць манеўр. Для Беларусі цана нафты з-за гэтага пачала расці. "І атрымліваецца, што мы з 2016 па 2018 год атрымалі сумарна толькі $2,3 млрд пошлін. Гэта значыць, калі ў першы год - 2015-ы - нават ва ўмовах упаўшай цаны на нафту мы атрымалі $1,3 млрд, то далей уплыў манеўру прывёў да таго, што мы атрымалі толькі $2,3 млрд за тры гады. Гэта ў сярэднім па $700-800 млн. І цяпер недзе прыкладна такая ж сума, - расказаў Дзмітрый Крутой. - І далей з улікам таго, што манеўр павінен прадаўжацца, сума розніц гэтых мытных пошлін паміж нафтай і нафтапрадуктамі будзе змяншацца для нашага бюджэту, і мы ўжо выйдзем у 2024 годзе цалкам на сусветную цану. Ужо нам будзе проста ўсё роўна, дзе купляць - у Расіі або не".

Цяпер жа цана расійскай нафты для Беларусі прыкладна на 17 працэнтаў ніжэйшая за сусветную, выключна на памер пошліны. "А калі мы пошліну ўбяром і возьмем чыстую цану паміж кампаніямі, то яна, па сутнасці, сусветная", - падкрэсліваў першы віцэ-прэм`ер.

21 лютага 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.02.2020
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:549
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефть Налоговый маневр Пошлины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме