https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У НАН абмяркуюць супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі ў Антарктыцы


28 - 29 жніўня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пашыранае рабочае пасяджэнне Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі.
У мерапрыемстве прыме ўдзел дэлегацыя Расгідрамета і Расійскай антарктычнай экспедыцыі Федэральнай дзяржаўнай установы “Інстытут Арктыкі і Антарктыкі” (г. Санкт-Пецярбург).

Дэлегацыя прыбывае ў Мінск па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Мэта візіту – абмеркаваннне выканання ў 2018-2019 гадах Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі.

Таксама будуць абмеркаваны планы навуковага і лагістычнага супрацоўніцтва на 2019-2020 гады, у тым ліку ў рамках правядзення 12-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі і 65-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі.

З 2013 года стратэгічнае супрацоўніцтва НАН Беларусі з расійскім бокам ажыццяўляецца ў рамках “Пагаднення аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы” паміж беларускім і расійскім урадам. Паспяхова дзейнічае двухбаковая рабочая група па рэалізацыі палажэнняў міжурадавага Пагаднення, два разы на год праводзяцца двухбаковыя сустрэчы.

У рамках міжурадавага Пагаднення паміж профільнымі арганізацыямі дзвюх краін штогод складаюцца дагаворы аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і транспартна-лагістычным забеспячэнні работ у Антарктыцы.

Надзея Нікалаева
Звязда, 25 жніўня 2019
 
Дата публикации:25.08.2019
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:505
 
Ключевые слова:
Антарктика Исследования Белорусская антарктическая станция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме