https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Як гарантаваць харчовую бяспеку Беларусі і Расіі?


На пляцоўцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках навукоўцы працавалі на працягу двух дзён.
Павелічэнне прадукцыйнасці жывёлагадоўлі, стварэнне сучасных рэсурса- і энергазберагальных сельгасмашын і падрыхтоўка будучых прафесіяналаў аграрнай справы — гэтыя тэмы былі ключавымі для ўдзельнікаў канферэнцыі «Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы, перспектывы».

Прысутнічалі на сустрэчы члены верхніх палат парламентаў — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў і член Камітэта Савета Федэрацыі па аграрна-харчовай палітыцы і прыродакарыстанні Вадзім Нікалаеў. А старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч накіраваў удзельнікам прывітальнае слова.

— На аснове тых задач, якія былі вызначаны нашымі прэзідэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным, мы павінны напрацоўваць пэўныя тэхналагічныя кірункі на аснове лічбавай эканомікі. У прыватнасці, тое, што мы сёння абмяркоўвалі, — стварэнне селекцыйна-генетычных цэнтраў. Мы павінны злучыць інтарэсы і магчымасці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь для таго, каб выйсці на імпартазамяшчэнне па многіх кірунках: і ў птушкагадоўлі, і ў свінаводстве, і ў малочнай жывёлагадоўлі. Патэнцыял у дзвюх краін ёсць. Я мяркую, што наша навуковая супольнасць і практыка сёння могуць рэалізоўваць такія праграмы. Мы вельмі сур`ёзна абмяркоўвалі практычныя падыходы, і, думаю, будзе прынята праграма дзеянняў на перспектыву, — адзначыў Аляксандр Папкоў.

Вынікам плённай працы спецыялістаў дзвюх краін сталі канцэпцыя праграмы адзінай сістэмы селекцыйнай работы (што дапаможа выйсці на імпартазамяшчэнне) і дакумент аб комплексах машын дакладнага земляробства. Таксама ўдзельнікі канферэнцыі падтрымалі ідэю стварэння вучэбнага каардынацыйнага цэнтра для будучых аграрыяў, аснову якога павінны скласці дзве вядучыя галіновыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краін.

Мерапрыемства — яшчэ адна падзея з шэрагу прымеркаваных да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Напрацоўкі навукоўцаў і прадстаўнікоў улады ўвойдуць у выніковы дакумент форуму, які адбудзецца на Магілёўшчыне 11—12 кастрычніка. 

Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 11 верасня 2018
 
Дата публикации:11.09.2018
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:664
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Продовольственная безопасность Россия Форум регионов Магілёўшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме