https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сувязі паміж рэгіёнамі становяцца ўсё больш значным фактарам умацавання эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Расіі Сяргеем Сітнікавым.
"Прамыя партнёрскія сувязі з рэгіёнамі Расіі становяцца ўсё больш значным фактарам умацавання двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва нашых краін. Без эканомікі ні туды і ні сюды, таму што гэта аснова любых адносін, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Мяне папракаюць у тым, што я шукаю інтарэс. Але калі б не было інтарэсу, напэўна, і вы сюды не прыехалі б. Так, мы заўсёды былі б сябрамі і братамі, але, каб мець назаўсёды брацкія адносіны, асновай павінна быць эканоміка".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што без цеснага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусь і Расія ніколі не мелі б такіх блізкіх, саюзніцкіх адносін.

"Сувязі з рэгіёнамі ўтрымалі нас адзін каля аднаго. Вы павінны ведаць, што вы, расіяне, нашы самыя блізкія браты, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Дзякуй вам за тое, што выратавалі гэты саюз".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Кастрамская вобласць даўно з`яўляецца перспектыўным і надзейным партнёрам Беларусі.

"Вы - прадстаўнік сапраўднай Расіі, Кастрамская вобласць - гэта сэрца Расіі. Вы перажываеце тыя ж праблемы, што і мы. У нас узаемадапаўняльныя, падобныя эканомікі", - адзначыў беларускі лідар. Умацаваць супрацоўніцтва паміж расійскім рэгіёнам і Беларуссю дапамогуць цесныя сувязі па лініі народнай дыпламатыі, якія неабходна ўстанаўліваць, перакананы кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Сяргей Сітнікаў выказаў упэўненасць, што Беларусь і Расія заўсёды будуць разам. Фундамент для гэтага заклала агульная гісторыя і блізкія, роднасныя адносіны паміж народамі.

"Мы, паўночныя расіяне, народ больш сардэчны. Мы з асаблівым хваляваннем ставімся да гэтых сувязей і адносін", - заўважыў ён.

7 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.02.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:1446
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Товарооборот Кострома
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме