https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рашэнне аб устанаўленні пагранічнай зоны на граніцы з Беларуссю з`яўляецца ўнутранай справай Расіі


Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.
"Рашэнне кампетэнтных органаў Расійскай Федэрацыі аб устанаўленні пагранічнай зоны ў межах прылеглых да расійска-беларускай граніцы тэрыторый Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласцей з`яўляецца ўнутранай справай Расійскай Федэрацыі", - адзначыў ён.

Антон Бычкоўскі нагадаў, што раней у мэтах стварэння дадатковых умоў для рэалізацыі органамі пагранічнай службы задач і функцый, ускладзеных на іх заканадаўствам, Прэзідэнтам Беларусі выдадзены ўказ ад 4 верасня 2014 года нумар 433 "Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2009 года нумар 125", накіраваны на ўключэнне ў прыгранічную тэрыторыю шэрага адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на беларуска-расійскім участку граніцы.

"Выданне гэтага ўказа дало магчымасць арганізаваць больш цеснае ўзаемадзеянне органаў пагранічнай службы Беларусі і пагранічных органаў Расійскай Федэрацыі па сумесным процідзеянні транзітнай нелегальнай міграцыі, наркатрафіку і незаконнаму перамяшчэнню праз дзяржаўную граніцу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. На цяперашні момант, на думку Дзяржпагранкамітэта, гэтага дастаткова для эфектыўнага забеспячэння пагранічнай бяспекі", - сказаў ён.

"Трэба адзначыць, што паняцці "прыгранічная тэрыторыя" і "пагранічная зона" не з`яўляюцца тоеснымі з пункту гледжання як беларускага, так і расійскага заканадаўства. За растлумачэннямі аб парадку ўезду (уваходу) і знаходжання ў пагранічнай зоне трэба звяртацца да Пагранічнай службы ФСБ Расіі", - дадаў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

2 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2017
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1399
 
Ключевые слова:
Граница Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме