https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія ўзгаднілі аб`ёмы паставак электраэнергіі на 2017 год


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі.
"Мы дамовіліся на імпарт у Беларусь 2,5 млрд кВт.гадз - гэта закантрактаваная электраэнергія. Плюс яшчэ 1 млрд кВт.гадз - гэта рэзерв. Праблемных пытанняў тут няма", - адзначыў Вадзім Закрэўскі.

Што датычыцца магчымага імпарту электраэнергіі з Украіны, то намеснік міністра паведаміў, што тэхнічная магчымасць для гэтага прысутнічае, але няма дамоўленасці па цане.

"Калі б яна была меншая, чым кошт расійскай, то можна было б імпартаваць з Украіны", - растлумачыў ён.

Гаворачы аб перспектывах экспарту электраэнергіі пасля запуску БелАЭС, Вадзім Закрэўскі нагадаў аб фарміраванні агульнага электраэнергетычнага рынку ў ЕАЭС, што стварае добрыя перадумовы для паставак электраэнергіі на экспарт. Разам з тым пытанне паставак электраэнергіі ў еўрапейскія краіны таксама актуальнае.

Адказваючы на пытанне аб перагаворах па расійскім газе, Вадзім Закрэўскі адзначыў, што яны працягваюцца на ўзроўні віцэ-прэм`ераў.

8 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.02.2017
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1188
 
Ключевые слова:
Энергетика Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме