https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трэці Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе 7-8 чэрвеня ў Мінску


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Русецкі паведаміў, што ў форуме прыме ўдзел больш як 350 чалавек.
Мэта форуму - пашырэнне беларуска-расійскага рэгіянальнага супрацоўніцтва і садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў паміж рэгіёнамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі ў сацыяльна-эканамічнай, навукова-адукацыйнай, культурна-гуманітарнай і іншых сферах.

Напярэдадні форуму і ў перыяд яго правядзення пройдуць спецыялізаваныя мерапрыемствы, у тым ліку 26-я міжнародная выстаўка "Белагра-2016", фестываль рэгіянальных тэлеканалаў Беларусі і Расіі "Вобраз часу", другі этап спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, творчы марафон дзіцячай творчасці Беларусі і Расіі "Дзве краіны - адзін лёс", маладзёжны Форум IT-youth, шэраг міжнародных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў.

Дэлегаты форуму таксама прымуць удзел у мерапрыемствах Дзён Масквы ў Мінску, якія пройдуць 7-9 чэрвеня. Спецыяльна да Форуму рэгіёнаў прымеркавалі і міжнародную выстаўку "Белагра-2016". у гэтым годзе яна пройдзе на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1 і аб`яднае больш як 500 кампаній з 20 краін.

Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, парламентарыі Беларусі і Расіі, кіраўнікі рэгіёнаў Беларусі і суб`ектаў Расійскай Федэрацыі.

У рамках форуму пройдзе пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

У час пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Форуму рэгіёнаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што "Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі - гэта пляцоўка, дзе можна абмеркаваць канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сучасных эканамічных умовах".

"З улікам тых праблем, якія перажывае сусветная эканоміка, мы павінны падтрымаць ініцыятывы, што даюць магчымасць мінімізаваць цяжкасці ў эканамічным і сацыяльным жыцці нашых дзяржаў", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі. Міхаіл Мясніковіч таксама адзначыў, што ключавымі напрамкамі работы форуму павінны стаць правы грамадзян у гуманітарных пытаннях і маладзёжная палітыка.

"На мой погляд, форум рэгіёнаў павінен узяць два ключавыя напрамкі работы. Першы - гэта роўныя правы грамадзян у нашым саюзным будаўніцтве. Папярэднія форумы былі прысвечаны сельскай гаспадарцы і прамысловасці, мы абмяркоўвалі роўныя ўмовы для беларускіх і расійскіх суб`ектаў гаспадарання. Цяпер мы гаворым аб гуманітарным супрацоўніцтве. Было б вельмі добра, калі б мы ў большай ступені зблізілі пазіцыі. Другі напрамак - маладзёжная палітыка", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Да пачатку афіцыйнай часткі мерапрыемства ў прадстаўнікоў Беларусі і Расіі будзе час на перагаворы і падпісанне кантрактаў.

"Вось уявіце: прыязджае вялікая колькасць прадстаўнікоў рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і гэтак далей. Вядома, іх цікавіць не толькі абмеркаванне праблем.

Для іх важнымі з`яўляюцца эканамічныя адносіны. Зразумела, будуць падпісвацца і кантракты, мы спадзяёмся, што іх будзе не менш, чым у Сочы", - адзначыў Анатоль Русецкі.

У рамках форуму пройдзе 9 секцый:
*"Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферы працоўных адносін і сацыяльнай абароны насельніцтва",
*"Беларуска-расійскае культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў сферы турызму: гістарычны і сучасны кантэкст",
*"Расійска-беларускае навуковае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Стан і перспектывы развіцця",
*"Расійска-беларускае супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы. Стан і перспектывы развіцця",
*"Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў сферы моладзевай палітыкі",
*"Арганізацыя аказання медыцынскай дапамогі - важнейшы рэсурс захавання здароўя нацыі. Узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі",
*"СМІ як значны фактар міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гуманітарных каштоўнасцей Саюзнай дзяржавы",
*"Паглыбленне гандлёва-эканамічных сувязей рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь як важны фактар у забеспячэнні харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы",
*"Развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў прамысловай сферы".

У другі дзень форуму пройдзе пленарнае пасяджэнне на тэму "Рэалізацыя ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве: дасягненні, праблемы, шляхі вырашэння і перспектывы".

3 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.06.2016
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:994
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Товарооборот Интеграция Форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме