"Расіяне часта гавораць аб тым, што ля граніц Расіі разгортваюцца новыя кантынгенты НАТА. Трэба падкрэсліць, што перш за ўсё - ля нашых граніц, беларускіх граніц. Мы гэта бачым і прымаем без гвалту, без шуму адэкватныя меры", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Бачу, што і расійскае кіраўніцтва сёння дзейнічае ў гэтым жа ключы ў заходнім напрамку, маю на ўвазе, што ў нас сумесная групоўка ўзброеных сіл на захадзе, якая забяспечвае бяспеку нашай айчыны - Беларусі і Расіі. І ў аснове гэтай групоўкі - часці беларускай арміі. У выпадку канфлікту яны першымі ўступаюць у бой і на працягу кароткага часу сюды падцягваюцца часці, сканцэнтраваныя на захадзе Расійскай Федэрацыі", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў: "Мы гэта не хаваем ад нашых заходніх не то калег, не то партнёраў, не то сапернікаў. Яны цудоўна ведаюць нашы дамоўленасці з Расіяй".
"Я гэта гавару, каб вы зразумелі маю пазіцыю адносна СНД. Беларусь заўсёды была ініцыятарам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, - адзначыў беларускі лідар. - Мы выступалі і будзем выступаць за рэальнае збліжэнне рэспублік былога Савецкага Саюза".
"Калі мы будзем у выніку пэўных замашак у пэўных дзяржавах асобных палітычных сіл прытрымлівацца іншых прынцыпаў, то мы ніколі не знойдзем супрацоўніцтва паміж рэспублікамі, і паміж намі будуць узнікаць, як гэта цяпер ва Украіне і іншых частках СНД, сутычкі, не дай бог, яшчэ і войны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены: "Усё ў нашых руках, не трэба лгаць нашым народам. Калі мы захочам быць разам, мы заўсёды будзем".
7 чэрвеня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА