https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вiзiт Прэзiдэнта Беларусі ў Маскву засведчыў духоўнае адзiнства нашых народаў


Аб сваім візіце ў Маскву і маючай адбыцца сустрэчы з Уладзімірам Пуціным Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паведаміў яшчэ на мінулым тыдні падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ, адзначыўшы, што яму з расійскім калегам "трэба абмеркаваць некаторыя прынцыповыя пытанні".
Але была яшчэ адна прыемная нагода падчас рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў расійскую сталіцу. У храме Хрыста Збавіцеля Аляксандр Лукашэнка разам з Уладзімірам Пуціным удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які напярэдадні адзначыў 70-годдзе.

Віншуючы Патрыярха не толькі ад сябе, але і ад беларускага народа, у якасці падарунка Аляксандр Лукашэнка паднёс юбіляру Слуцкі пояс і карціну, на якой намаляваны Свята-Нікольскі гарнізонны сабор у Брэсце.

Выступаючы на ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, Прэзідэнт адзначыў уклад прадстаяцеля ва ўмацаванне духоўнага адзінства Беларусі і Расіі, заснаванага на такіх хрысціянскіх каштоўнасцях, як міралюбнасць, узаемадапамога, гуманізм і справядлівасць.

"Сёння ваша служэнне на пасадзе прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы накіравана на захаванне маральных пачаткаў жыцця грамадства, духоўных і культурных традыцый нашага праваслаўя, выхаванне падрастаючага пакалення, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Патрыяршаства — гэта найцяжэйшая штодзённая праца і каласальны цяжар адказнасці. Вера, мудрасць, стойкасць і сіла духу дапамагаюць вам у выкананні высакароднай місіі".

"Дзякуючы вашай актыўнай жыццёвай пазіцыі Царква іграе важную ролю ў падтрыманні згоды ў грамадстве, дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, захаванні міру і стабільнасці на планеце", — сказаў беларускі лідар.

Пасля ўрачыстай цырымоніі кіраўнікі дзяржаў накіраваліся ў Крэмль для правядзення двухбаковай сустрэчы.

Беларусь і Расія не ізаляваны ад сусветных крызісаў і вымушаныя сумесна аператыўна рэагаваць на іх, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што цяпер даволі бурныя часы, калі то з аднаго, то з другога боку накатваюць рознага роду крызісы. "Мы не ізаляваны ад гэтага. Ёсць аператыўныя пытанні, якія мы павінны хутка вырашаць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што разам з Уладзімірам Пуціным, як гэта бывала і раней, яны прымуць верныя рашэнні.

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Уладзіміру Пуціну за ідэю разам павіншаваць Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з юбілеем. "Гэта добры штрых да адносін двух прэзідэнтаў, двух блізкіх, родных народаў", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Уладзiмiр Пуцiн заявiў, што Беларусь застаецца найважнейшым гандлёва-эканамiчным партнёрам Расіi. Ён канстатаваў, што ў мiнулым годзе адбылося знiжэнне беларуска-расiйскага тавараабароту. "Але гэта ўсё часова", - перакананы Прэзiдэнт Расii. Пераадольваць цяжкасцi, на яго думку, дапамагаюць створаныя памiж Беларуссю i Расiяй механiзмы гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва.

Прэзiдэнт Расii адзначыў, што памiж дзвюма краiнамi назiраецца рост узаемных iнвестыцый, пашыраюцца кааперацыйныя сувязi. На яго думку, усё гэта перадумовы для таго, каб рухацца далей.

Звязда, 23 лістапада 2016
 
Дата публикации:23.11.2016
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1236
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме