https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Работа беларускіх рэстаўратараў па абнаўленні скульптуры ўзнагароджана на конкурсе ў Маскве


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Работа беларускіх рэстаўратараў па абнаўленні скульптуры "Працаўнікі Беларусі" ў Маскве адзначана ўзнагародай конкурсу "Маскоўская рэстаўрацыя-2016",.

Урад горада Масквы высока ацаніў работу беларускіх спецыялістаў. Урад Беларусі ўдастоены дыплома за лепшую арганізацыю рамонтна-рэстаўрацыйных работ на аб`екце культурнай спадчыны "Павільён Рэспублікі Беларусь".

Рэстаўрацыя скульптурнай кампазіцыі беларускага павільёна на тэрыторыі Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі праводзілася са жніўня па кастрычнік бягучага года.

Скульптары ААТ "Белрэстаўрацыя" выканалі работы па поўным паўторным стварэнні пяці скульптур - механізатара, калгасніцы са снапом, паляўнічага, даяркі і вучонага-агранома, якія былі ўстаноўлены на другім ярусе вежы павільёна.

Рашэнне аб рэстаўрацыі было замацавана пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Абнаўленне праводзілася за кошт сродкаў саюзнага бюджэту. Міністэрства культуры Беларусі выступала ў ролі дзяржаўнага заказчыка - каардынатара работ.

20 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.12.2016
Тематика:Культура, Союзное государство
Просмотров:1183
 
Ключевые слова:
Реставрация Конкурс Москва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме