https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі ўхваліў у першым чытанні бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2017 год


Гэта рашэнне прынята на праведзенай 26 снежня ў Маскве сесіі Парламенцкага сходу.
Асноўныя параметры бюджэту саюзным парламентарыям прадставіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, па даходах саюзны бюджэт на 2017 год вызначаны ў памеры 6,712 млрд расійскіх рублёў. Даходная частка будзе сфарміравана за кошт адлічэнняў дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы ў памеры 4,872 млрд расійскіх рублёў, у тым ліку Беларусі - 1,705 млрд, Расіі - 3,167 млрд расійскіх рублёў.

Акрамя таго, у яе будуць уключаны даходы Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы ў памеры 1 млн расійскіх рублёў і астаткі сродкаў бюджэтаў Саюзнай дзяржавы мінулых гадоў у памеры 1,839 млрд расійскіх рублёў.

Расходная частка бюджэту ў 2017 годзе складзе 4,873 млрд расійскіх рублёў. Яна прадугледжвае фінансаванне шасці праграм і 26 мерапрыемстваў. Бюджэт сфарміраваны з прафіцытам 1,839 млрд расійскіх рублёў.

Паводле слоў Рыгора Рапоты, у бюджэце зарэзерваваны сродкі для фінансавання трох новых саюзных праграм, якія знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці.

Акрамя таго, яшчэ чатыры праграмы знаходзяцца на ўзгадненні ў міністэрствах і ведамствах Беларусі і Расіі, і ў выпадку іх прыняцця яны таксама могуць быць прафінансаваны ў будучым годзе. Другое чытанне бюджэту адбудзецца 26-га, а не 27 снежня, як планавалася раней. Яму будзе папярэднічаць пасяджэнне пагаджальнай камісіі па бюджэце.

26 снежня 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.12.2016
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1231
 
Ключевые слова:
Бюджет Беларусь-Россия Финансы Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме