https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Базавы сцэнарый для Беларусі грунтуецца на кошце нафты $30-35 за барэль


Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі перад пачаткам пасяджэння рабочых груп Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі па пытанні ўзмацнення ўзаемадзеяння па каардынацыі макраэканамічных сцэнарыяў развіцця дзвюх краін.
"Калегі ў Расіі прымяняюць шматсцэнарнасць. Мы гэтак жа рэалізуем шматсцэнарны падыход, выкарыстоўваем яго ў залежнасці ад спалучэння трэндаў знешніх фактараў. Мы разглядаем серыю сцэнарыяў, у тым ліку кансерватыўныя ацэнкі, калі цана на нафту $25-30 за барэль. Базавы сцэнарый - $30-35. Гэта той дыяпазон, пад які ідзе бюджэтная кансалідацыя", - адзначыў Аляксандр Забароўскі.

Паводле яго слоў, сцэнарый з дыяпазонам кошту нафты $30-35 дае магчымасць даволі кансерватыўна, але ў той жа час рэалістычна ацэньваць магчымасці па эканамічнай дынаміцы, праводзіць адпаведную бюджэтную палітыку.

"Калі кан`юнктура складзецца лепш, акно бюджэтных магчымасцей будзе большым. Калі знешняя кан`юнктура будзе больш цяжкая - каб не было неабходнасці праводзіць значнае зніжэнне інвестыцый, бюджэтных расходаў і гэтак далей", - растлумачыў першы намеснік міністра. Аляксандр Забароўскі лічыць, што збалансаваная палітыка дае магчымасць рэагаваць на знешнія выклікі, аднак пры гэтым неабходна пастаянна шукаць фактары ўнутранага росту.

"Мы павінны разам шукаць тыя інструменты эканамічнай палітыкі, якія дапамагалі б зрабіць наш эканамічны рост больш устойлівым", - рэзюмаваў ён.

22 красавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.04.2016
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1019
 
Ключевые слова:
Макроэкономика Бюджет Нефть Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме