https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка свой першы пасля прэзідэнцкіх выбараў візіт мае намер зрабіць у Расію па запрашэнні Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна


Аб гэтым ішла размова 16 лістапада ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым.
Беларускі лідар падзякаваў за запрашэнне наведаць Расійскую Федэрацыю з афіцыйным візітам.

"Гэта правільна будзе, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, як звычайна, я наведваю не чужую мне Расію, як некаму не падабалася б. Думаю, гэта будзе правільна, і гэта адказ на многія пытанні", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што "гатовы да сур`ёзнай размовы на тэму беларуска-расійскіх адносін".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па лініі Беларусь - Расія адбудзецца шэраг мерапрыемстваў у двухбаковым фармаце. "Лічу, што і ў шматбаковым фармаце будзем сустракацца з іншымі прэзідэнтамі", - заўважыў таксама Аляксандр Лукашэнка.

"Ёсць аб чым пагаварыць, і шчыра пагаварыць, каб у нас не было ніякіх недагаворванняў", - працягнуў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што гатовы да шчырай і сур`ёзнай размовы.

"Давайце шчыра абмяркуем нашы і праблемныя пытанні, калі яны ёсць, і акрэслім перспектыву", - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што да маючай адбыцца сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі можна будзе падкарэкціраваць некаторыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва з тым, "каб зняць некаторую насцярожанасць".

Разам з тым ён заўважыў, што не бачыць тут асаблівых праблем.

У сваю чаргу Аляксандр Сурыкаў падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за тое, што ён прыняў запрашэнне наведаць Расійскую Федэрацыю з афіцыйным візітам.

"Мы ўдзячны, што гэта будзе Ваш першы візіт пасля прэзідэнцкіх выбараў менавіта ў Расійскую Федэрацыю. Думаю, што калі ёсць шурпатасці (а заўсёды ёсць нейкія шурпатасці ва ўзаемаадносінах дзвюх краін, нават самых блізкіх), то ў час гэтай сустрэчы яны будуць урэгуляваны і знойдуць належнае разуменне", - перакананы пасол Расіі.

16 лістапада 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.11.2015
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:1344
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме