Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры ратыфікацыі міжурадавага беларуска-расійскага пагаднення аб парадку абмену звесткамі аб грамадзянах Беларусі і Расіі, у адносінах да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд у адпаведнасці з заканадаўствамі дзвюх краін.
Згодна з дакументам, бакі абменьваюцца звесткамі аб грамадзянах дзяржаў бакоў, у адносінах да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, устаноўленыя ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы грамадзянства і (або) дзяржавы знаходжання. У пагадненні тлумачыцца, што такі абмен звесткамі неабходны, каб не дапусціць выезду ў трэція дзяржавы грамадзян Беларусі і Расіі, у адносінах да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, а таксама для прадухілення пагрозы нацыянальнай і грамадскай бяспецы ў Саюзнай дзяржаве.
Пагадненне паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб парадку абмену звесткамі аб грамадзянах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, у адносінах да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, было падпісана ў Маскве 3 сакавіка 2015 года.
Пагадненне прайшло ратыфікацыю ў Дзярждуме Расіі 23 кастрычніка, 28 кастрычніка - у Савеце Федэрацыі. 3 лістапада закон аб ратыфікацыі гэтага пагаднення быў падпісаны Прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. З беларускага боку за выкананне пагаднення адказвае МУС, а з расійскага - Федэральная міграцыйная служба (ФМС). Гэтыя кампетэнтныя органы ў асобным пратаколе вызначаць парадак абмену звесткамі на працягу 90 дзён пасля ўступлення ў сілу пагаднення.
Пагадненне ўступае ў сілу з дня атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу. Акрамя таго, Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры па ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне з Расіяй аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян абедзвюх краін на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
У прыватнасці, у пагадненні адзначаецца, што пры накіраванні з трэціх дзяржаў беларускія і расійскія грамадзяне могуць аднаразова ўязджаць на тэрыторыю іншага боку (расіяне ў Беларусь і наадварот) і выязджаць з яго тэрыторыі ў дзяржаву грамадзянства па дакументах, тэрмін дзеяння якіх скончыўся. Маюцца на ўвазе такія дакументы, як звычайны агульнаграмадзянскі пашпарт, дыпламатычны, службовы пашпарты. Яшчэ адно новаўвядзенне - грамадзяне адной краіны, якія прыбылі на тэрыторыю іншай краіны, вызваляюцца ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання на працягу 90 дзён ад даты ўезду.
Па дзеючым варыянце пагаднення гэты тэрмін - 30 дзён. Пры гэтым у пагадненні застаецца норма, што факт прыналежнасці да грамадзянства адной з краін з`яўляецца падставай для атрымання дазволу на пастаяннае жыхарства (падачы заявы аб выдачы пасведчання на права жыхарства) без уліку тэрміну часовага знаходжання і атрымання дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі іншай краіны.
Цяпер такая заява павінна разглядацца ў першачарговым парадку за магчыма кароткія тэрміны. У новай версіі дакумента агаворваецца канкрэтны тэрмін - на працягу трох месяцаў з моманту падачы ўсіх неабходных дакументаў, прадугледжаных заканадаўствам бакоў.
"Пратакол падлягае ратыфікацыі і ўступае ў сілу з даты абмену ратыфікацыйнымі граматамі", - удакладняецца ў дакуменце.
17 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА