На пасяджэнні бакі падпісалі план мерапрыемстваў па правядзенні ўзгодненай прамысловай палітыкі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Андрэй Кабякоў растлумачыў, што ў ЕАЭС таксама распрацаваны дакумент аб правядзенні сумеснай прамысловай палітыкі, але ён мае больш агульны характар. А паколькі "двойка" - лакаматыў інтэграцыі, у Саюзнай дзяржаве больш прадметныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці.
"Тут няма ніякай супярэчнасці, - сказаў прэм`ер-міністр Беларусі. - Для астатніх дзяржаў мы адкрытыя і нашы тры партнёры па ЕАЭС могуць далучыцца да беларуска-расійскай сумеснай прамысловай палітыкі".
Прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў дадаў, што эканомікі Беларусі і Расіі ў прамысловым плане больш цесна звязаны гістарычна. Таму ў далейшым многія напрацоўкі, зробленыя Беларуссю і Расіяй у правядзенні ўзгодненай прамысловай палітыкі, могуць быць выкарыстаны і ў ЕАЭС.
29 верасня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
29 верасня 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА