У рабоце сесіі возьмуць удзел дэпутаты Парламенцкага сходу, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.
На сесіі плануецца абмеркаваць прыярытэтныя кірункі і першачарговыя задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву. Дэпутатаў таксама праінфармуюць аб ходзе рэалізацыі плана мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы на 2014—2015 гады, прысвечаных 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Будуць таксама разгледжаныя арганізацыйныя пытанні, звязаныя са змяненнямі ў складзе і рэгламенце Парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі.
Падчас візіту ў Гродне парламентарыі на чале са старшынёй ПС Сяргеем Нарышкіным (Расія) і яго першым намеснікам Уладзімірам Андрэйчанкам (Беларусь) возьмуць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню.
Парламенцкі сход (парламент) Саюзнай дзяржавы (СД) Беларусі і Расіі з`яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам СД і складаецца з дзвюх палат — Палаты саюза і Палаты прадстаўнікоў.
У склад Палаты саюза ўваходзяць па 36 членаў ад Беларусі і Расіі — прадстаўнікоў парламентаў абедзвюх краін. Палата прадстаўнікоў складаецца з 75 дэпутатаў ад РФ і 28 дэпутатаў — ад Рэспублікі Беларусь.
У склад Палаты саюза ўваходзяць па 36 членаў ад Беларусі і Расіі — прадстаўнікоў парламентаў абедзвюх краін. Палата прадстаўнікоў складаецца з 75 дэпутатаў ад РФ і 28 дэпутатаў — ад Рэспублікі Беларусь.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2015
Мінск, 21 чэрвеня 2015