"Будзе ўсё вызначаць рынак. Такіх жалезных патрабаванняў, што мы павінны 3,1 млн т (нафтапрадуктаў. - заўвага рэд.) паставіць, няма. Балансы маюць індыкатыўны прынцып. Пакуль балансы выконваюцца, - сказаў віцэ-прэм`ер, - ці не будзе перагледжаны запланаваны на 2015 год аб`ём паліва, якое пастаўляецца Беларуссю ў РФ".
Уладзімір Сямашка адзначыў, што з-за зніжэння курса расійскага рубля Беларусь часова не пастаўляла ў Расію паліва. "Напрыклад, у Смаленску цана склалася на ўзроўні 52-54 цэнты за літр паліва. Для нас гэта былі вялікія страты на тоне пастаўленых нафтапрадуктаў", - адзначыў віцэ-прэм`ер. З улікам таго што цяпер расійскі рубель умацоўваецца, будуць прыняты рашэнні аб пастаўках прадукцыі беларускіх НПЗ на расійскі рынак.
Як нагадаў намеснік кіраўніка ўрада, згодна з падпісаным балансам Расія паставіць у бягучым годзе ў Беларусь 23 млн т нафты. Адпаведна Беларусь павінна накіраваць на рынак суседняй краіны 3,1 млн т нафтапрадуктаў. "Калі ствараўся ЕАЭС, мы агаварылі такую рэч: калі цана пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю дызпаліва, бензіну будзе ніжэйшая, чым на іншыя рынкі, то на страту сабе Беларусь пастаўляць не можа", - падкрэсліў віцэ-прэм`ер.
Нядаўна СМІ паведамілі, што міністэрствы энергетыкі РФ і Беларусі распрацоўваюць методыку вызначэння розніцы цэн на паліва на ўнутраным рынку Расіі і знешніх рынках для ўзаемнай карэкціроўкі паставак нафты і нафтапрадуктаў.
У прыватнасці, у дзеючым пагадненні бакоў ёсць агаворка, што калі цэны на паліва на экспартным і расійскім рынках істотна адрозніваюцца, то беларускі бок можа прыпыніць пастаўкі нафтапрадуктаў. "Але гэты пункт быў прапісаны абстрактна: што такое істотная розніца - незразумела, методыка адсутнічае. Цяпер Мінэнерга сумесна з калегамі яе распрацоўвае", - цытавалі інфармагенцтвы кіраўніка Мінэнерга РФ Аляксандра Новака.
У сакавіку Беларусь скарысталася папраўкай у дамоўленасцях, якая прадугледжвае ў выпадку зніжэння даходнасці продажаў беларускага боку да правядзення кансультацый і выпрацоўкі дадатковых мер прыпыніць пастаўкі.
22 красавіка 2015, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
22 красавіка 2015, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА