"Што датычыцца вуглевадародаў, то мы цяпер цалкам закрываем свае патрэбнасці пастаўкамі з Расійскай Федэрацыі", - сказаў віцэ-прэм`ер. Падпісаны паліўна-энергетычны баланс на гэты год, згодна з якім у Беларусь паступіць 23 млн т нафты. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, гэтага аб`ёму хопіць, каб стапрацэнтна загрузіць айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы. "Нафта будзе толькі расійская, і гэта выгадна: у нас мінімальныя транспартныя затраты і ёсць пэўныя прэферэнцыі", - канстатаваў ён.
Як удакладніў віцэ-прэм`ер, у 2010-2011 гадах Азербайджан дапамог Беларусі з пастаўкамі нафты, у тым ліку прамымі.
Адказваючы на пытанне аб магчымасці нарошчвання паставак нафтапрадуктаў з Азербайджана ў Беларусь, Уладзімір Сямашка сказаў: "Будзем глядзець па тым, як развіваецца народнагаспадарчы комплекс нашых краін. Магчыма, будзем дабаўляць па 5 працэнтаў кожны год".
Па выніках сённяшняга пасяджэння бакі падпісалі пратакол, дзе, у прыватнасці, ідзе размова аб супрацоўніцтве ў нафтахімічным комплексе. "Мы хочам, каб кампетэнтныя людзі ад бізнесу наведалі Беларусь і вывучылі сітуацыю на прадмет магчымага ўдзелу ў інвесціраванні ў нафтаперапрацоўчым, нафтахімічным комплексе", - рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.
Паводле інфармацыі беларускага ўрада, узаемны тавараабарот Беларусі і Азербайджана ў 2014 годзе склаў $330,8 млн. У аснове беларускіх паставак - прадукцыя дрэваапрацоўкі, машынабудавання, харчовыя тавары, лекавыя сродкі, вырабы з чорных металаў, шкляны посуд. Аснову азербайджанскага экспарту складаюць нафтапрадукты, сокі, сельскагаспадарчая прадукцыя, алюмініевыя вырабы. Цяпер рэалізуюцца мерапрыемствы па выкананні праграмы доўгатэрміновага сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі да 2015 года. У Беларусі выконваюцца праекты ў сферы лагістыкі, грамадскага харчавання, гандлю з агульным аб`ёмам азербайджанскіх інвестыцый больш як $20 млн. Наладжаны рэгулярныя авіязносіны паміж Мінскам і Баку.
10 сакавіка 2015, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
10 сакавіка 2015, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА