"Работа будзе арганізавана ў адпаведнасці з праграмай развіцця сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы. На гэты час дакумент узгоднены зацікаўленымі міністэрствамі Беларусі і Расіі і вынесены на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы", - сказала Марыя Гермянчук.
Паводле слоў спецыяліста, значная частка работы ўдзельнікаў праграмы будзе прысвечана радыяцыйнаму маніторынгу навакольнага асяроддзя. "Адной з важнейшых задач гідраметэаслужбы Беларусі з`яўляецца правядзенне радыяцыйнага маніторынгу ў зоне будаўніцтва Беларускай АЭС. Такога вопыту ў нас пакуль недастаткова, але ён ёсць у расійскіх калег", - адзначыла спецыяліст. Паводле яе слоў, плануецца ўдзел у маніторынгу БелАЭС сумежных краін - Літвы, Латвіі, Польшчы. "Радыяцыйны маніторынг у гэтым рэгіёне становіцца надзвычай важным для забеспячэння стабільнасці ў ім", - падкрэсліла Марыя Гермянчук.
У час рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы плануецца больш актыўнае ўключэнне ў работу новых тэхналогій, выкарыстанне спадарожнікавай інфармацыі.
На гэты час у Саюзнай дзяржаве рэалізаваны ўжо чатыры праграмы развіцця сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі, якія былі накіраваны на ўзмацненне супрацоўніцтва паміж гідраметэаралагічнымі службамі Беларусі і Расіі.
20 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА