https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання лічаць няслушнымі прэтэнзіі расійскага боку аб адсутнасці кантролю за рээкспартам праз Беларусь харчавання, забароненага для ўвозу ў РФ


Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарчу Аляксей Багданаў.
Нагадаем, 18 жніўня кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт заявіў аб выяўленні спроб рээкспарту праз Беларусь еўрапейскіх агародніны і фруктаў, забароненых у РФ. "Некаторыя краіны Еўрасаюза пачалі адпраўляць у Беларусь прадукцыю, не ўказваючы рэальную краіну паходжання. Пішуць, напрыклад, "Македонія", а намі высветлена, што гэта Польшча і Грэцыя, таму што няма пацвярджэння македонскага паходжання", — сказаў Данкверт.

Ён нагадаў, што ва ўмовах санкцый фітасанітарная сертыфікацыя транзітных еўрапейскіх грузаў ляжыць на Беларусі. "Калі мы будзем мець выяўленні каранцінных аб`ектаў, мы будзем уводзіць абмежаванні на пастаўкі з Беларусі", — папярэдзіў Данкверт.

На наступны дзень Рассельгаснагляд апублікаваў паведамленне, у якім прывёў канкрэтныя выпадкі спробы ўвозу забароненай да паставак у Расію расліннай прадукцыі. "У выніку мерапрыемстваў па прадухіленні ўвозу ў Расію забароненай да паставак расліннай прадукцыі на ўчастку аўтадарог М13 Бранск — Навазыбкаў (Бранская вобласць) і М1 Масква — Мінск (Смаленская вобласць) у перыяд з 11.08 па 15.08 2014 года спынена спроба ўвозу такой прадукцыі ў 11 выпадках агульнай вагой больш чым 93 тоны", — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

"З іх у дзевяці выпадках выяўлена прадукцыя неўстаноўленага фітасанітарнага стану без суправаджэння фітасанітарнымі сертыфікатамі, у тым ліку паходжання з краін ЕС у чатырох выпадках з дзевяці; а ў двух выпадках — забароненая да ўвозу з краін паходжання Венгрыя, Іспанія ў суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў, выдадзеных Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь пасля ўваходжання ў сілу харчовага эмбарга", — гаворыцца ў паведамленні.

"Названае сведчыць пра няздольнасць Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь кантраляваць перамяшчэнне прадукцыі, у тым ліку прызначанай для Расіі, што ў сваю чаргу з-за неадназначнага падыходу і адсутнасці адзінага пераліку каранцінных аб`ектаў і адзіных каранцінных фітасанітарных патрабаванняў Мытнага саюза пацягне за сабой пагрозу харчовай бяспецы Расійскай Федэрацыі", — заявіў Рассельгаснагляд.

У сваю чаргу начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў заявіў, што няслушнасць прэтэнзій расійскага боку пацвердзілася ў выніку дэталёвага разгляду дакументаў, якія паступілі з Масквы.

Высветлілася, у прыватнасці, што частка сертыфікатаў на груз, што перамяшчаецца праз Беларусь, была выпісаная да ўваходжання ў сілу расійскага эмбарга, а частка грузу трапляла пад дзеянне заканадаўства аб прыгранічным гандлі, згодна з якім гэтыя дакументы выпісваць не трэба, патлумачыў Багданаў. Такім чынам, рэзюмаваў ён, факты, выкладзеныя Рассельгаснаглядам, ёсць, але ўсе яны былі абсалютна законнымі".

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча падкрэсліў, што Беларусь жорстка кантралюе мяжу ў плане недапушчэння рээкспарту забароненых у Расіі тавараў. "Расія — наш асноўны партнёр, і псаваць адносіны мы з ёю не збіраемся, і нават думаць не будзем пра гэта", — запэўніў Багданаў.

Як вядома, 6 жніўня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які забараняе ўвоз у Расію харчавання з ЕС, ЗША, Канады, Японіі і Аўстраліі. Гэтае рашэнне стала адказам на заходнія санкцыі ў дачыненні да расійскіх чыноўнікаў і арганізацый. У спіс забароненых тавараў трапілі ялавічына, свініна, птушка, фрукты, агародніна, сыры і малочная прадукцыя, арэхі і іншыя прадукты. Размова ідзе пра гадавы імпарт прадукцыі на 9,1 млрд. долараў (разлікі па звестках Федэральнай мытнай службы РФ за 2013 год).

12 жніўня кіраўнік Мінсельгасхарча Беларусі Леанід Заяц на перамовах з Сяргеем Данквертам у Мінску паабяцаў, што Беларусь не дапусціць рээкспарту праз сваю тэрыторыю харчовых тавараў, забароненых да ўвозу Расіяй, бо поўнасцю падтрымлівае жаданне РФ абараніць унутраны рынак.

Аляксандр Ярашэвіч, БелаПАН
Мінск, 20 жніўня 2014
 
Дата публикации:20.08.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1314
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Санкции Евросоюз Россия Реэкспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме