https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія і Беларусь дамовіліся аб механізме кампенсацыі страт Мінску ад падатковага манеўра ў нафтавай галіне РФ


Пра гэта паведаміў расійскі віцэ-прэм`ер Аркадзь Дварковіч па выніках перамоў прэм`ер-міністраў дзвюх краін Дзмітрыя Мядзведзева і Міхаіла Мясніковіча, якія прайшлі 7 кастрычніка ў Сочы.
"Дасягнута дамоўленасць аб парадку залічэння мытных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя ў Рэспубліцы Беларусь у 2015 годзе, у межах пагадненняў аб стварэнні ЕАЭС. Дамоўленасці ўлічваюць як раней дасягнутыя пагадненні аб аб`ёмах паставак нафты і нафтапрадктаў, так і разліковыя страты бюджэту Рэспублікі Беларусь ад вялікага падатковага манеўра", — сказаў Дварковіч, словы якога прыводзіць РІА Новости.

Беларусь штогод пералічвае ў расійскі бюджэт каля 4 млрд. долараў ЗША пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з пастаўленай бяспошлінна расійскай нафты. Аднак Мінск дабіўся права ў 2015 годзе пакінуць у сваім бюджэце 1,5 млрд. долараў вывазных экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай нафты. Гэтыя сродкі планавалася накіраваць на пагашэнне знешняга дзярждоўгу.

Сітуацыя для Мінска абвастрылася пасля таго, як урад Расіі распрацаваў законапраект аб падатковым манеўры ў нафтавай галіне, які прадугледжвае паступовае зніжэнне экспартных пошлін на нафту з перакладваннем фіскальнай нагрузкі на здабычу нафты. У выніку, па ацэнцы Аляксандра Лукашэнкі, страты краіны могуць перавысіць 1 млрд. долараў.

Для кампенсацыі беларускі бок хоча поўнасцю пакідаць да канца 2017 года ў сваім бюджэце экспартныя пошліны на нафтапрадукты, выпрацаваныя з расійскай нафты. У 2017 годзе завершыцца мадэрнізацыя беларускіх НПЗ.

Адным з крокаў Мінска на перамовах стала "падвешванне" ратыфікацыі дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза парламентам краіны. У дзень сустрэчы прэм`ер-міністраў РФ і Беларусі ў Сочы стала вядома, што пытанне аб ратыфікацыі дагавора аб ЕАЭС Палата прадстаўнікоў разгледзіць 9 кастрычніка, напярэдадні сустрэчы ў Мінску прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, тэкст адпаведнага законапраекта ўтрымлівае артыкул, згодна з якім Беларусь ратыфікуе дагавор аб ЕАЭС і абавязуецца добрасумленна яго выконваць "пры ўмове, што да гэтага моманту на трохбаковай або двухбаковай аснове будуць дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці аб зняцці бар`ераў, абмежаванняў і выключэнняў у гандлі асобнымі відамі тавараў і аказанні асобных відаў паслуг, у першую чаргу ў дачыненні да энерганосьбітаў, прадукцыі зборачных вытворчасцей, лібералізацыі аўтамабільных перавозак і іншых адчувальных пазіцый". Адзначаецца таксама, што згаданыя дамоўленасці "павінны ўтрымліваць палажэнні аб недапушчальнасці іх пагаршэння ў наступны перыяд да поўнага ўстаранення выключэнняў і абмежаванняў" у ЕАЭС.

БелаПАН
Мінск, 7 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:07.10.2014
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1137
 
Ключевые слова:
Нефть Энергетика Евразийский экономический союз Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме