На пасяджэнні разглядаліся вынікі работы Парламенцкага сходу ў 2013 годзе і арганізацыйныя пытанні. Асаблівая ўвага была нададзена рэалізацыі праектаў Саюзнай дзяржавы, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"Мы разгледзелі шэраг пытанняў і арганізацыйнага характару, і творчага. Перш за ўсё, размова ідзе аб плане мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Вялікай Перамогі", — сказаў кіраўнік ПС, старшыня Дзяржаўнай думы Расіі Сяргей Нарышкін.
У сваю чаргу старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу на стварэнне камфортных умоў для пражывання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. "Шмат, безумоўна, у гэтым кірунку зроблена, але пакуль не ўсё. На гэта таксама звярталася ўвага", — сказаў ён.
Ноччу саюзныя парламентарыі ўдзельнічалі ў памятных мерапрыемствах, якія прайшлі з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2014