Паводле слоў Сяргея Кірыенкі, праект Беларускай АЭС "Расатам" плануе выкарыстоўваць і пры будаўніцтве іншых падобных аб`ектаў за мяжой. "Гэта самае сучаснае пакаленне 3+, з так званымі постфукусімскімі патрабаваннямі бяспекі. Калі б такі блок у дзень прыроднай катастрофы быў на Фукусіме, такіх наступстваў не было б. Ён перастаў бы працаваць, але забяспечыў бяспеку. Не было б ніякай аварыі, выхадаў радыяцыі", - падкрэсліў гендырэктар "Расатама".
Сяргей Кірыенка таксама адзначыў, што праекты з аналагічнымі патрабаваннямі да бяспекі ўжо распрацавалі і іншыя сусветныя кампаніі, але перавага расійскіх тэхналогій у тым, што яны апрабаваны ўжо на практыцы.
20 студзеня 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА