https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Алтайскі край РФ падпісалі праграму па развіцці супрацоўніцтва на 2014—2015 гады


Праграма па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Алтайскім краем Расійскай Федэрацыі на 2014—2015 гады падпісана па выніках візіту 26—27 верасня ў Барнаул першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Міхневіча.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, дакумент прадугледжвае павелічэнне аб`ёмаў і пашырэнне наменклатуры паставак беларускай сельскагаспадарчай, камунальнай, дарожна-будаўнічай, пасажырскай, лесанарыхтоўчай тэхнікі, развіццё супрацоўніцтва па арганізацыі сумесных зборачных вытворчасцяў сельгастэхнікі, абмен вопытам у розных сферах сельскай гаспадаркі, перапрацоўчых вытворчасцяў, а таксама супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя, адукацыі, культуры, турызму і маладзёжнай палітыкі.

Адбыліся перамовы Аляксандра Міхневіча з губернатарам Алтайскага краю Аляксандрам Карліным. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам, у тым ліку стварэння сумесных вытворчасцяў у сферы машынабудавання, узаемадзеяння ў транспартнай, будаўнічай, фармацэўтычнай, а таксама гуманітарнай сферах.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2013
 
Дата публикации:27.09.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1298
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Алтайский край Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме