https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння сустрэчу з губернатарам - старшынёй урада Бранскай вобласці Расіі Мікалаем Дзеніным


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Дэлегацыя Бранскай вобласці на чале з губернатарам знаходзіцца з візітам у Беларусі 24-26 лістапада. У час візіту запланаваны наведванне розных рэгіёнаў Беларусі, прадпрыемстваў, сустрэчы з кіраўнікамі органаў дзяржкіравання.

У 2012 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Бранскай вобласцю ў параўнанні з 2011-м павялічыўся на 41 працэнт і склаў больш як $870 млн. У студзені-верасні 2013 года тавараабарот амаль дасягнуў $680 млн.

Аснову экспарту ў Бранскую вобласць у 2012 годзе склалі пастаўкі машын і механізмаў для ўборкі і малацьбы сельгаскультур, малака і згушчаных вяршкоў, будматэрыялаў, дарожнай і будаўнічай тэхнікі.

25 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1093
 
Ключевые слова:
Бранск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме