https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Следчы камітэт Беларусі пакуль не атрымліваў афіцыйнага паведамлення аб распачынанні ў Расіі крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіслава Баўмгертнера


Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Павел Травулька.
Нагадаем, інфармацыя аб тым, што Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да старшыні наглядальнага савета ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" — генеральнага дырэктара ААТ "Уралкалій" Уладзіслава Баўмгертнера, а таксама былога першага намесніка ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" Канстанціна Саладоўнікава і іншых асоб, была апублікаваная на сайце СК РФ вечарам 14 кастрычніка.

Справа распачатая па арт. 201 ч. 2 КК РФ (злоўжыванне паўнамоцтвамі) па разгляду матэрыялаў, што паступілі з кампетэнтных органаў Беларусі, паведаміў расійскі СК. "З матэрыялаў вынікае, што названыя кіраўнікі, выконваючы кіраўніцкія функцыі ў камерцыйных арганізацыях, злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі, выкарыстоўваючы іх насуперак законным інтарэсам гэтых арганізацый і ў мэтах атрымання выгод і пераваг для іншых асоб, што пацягнула прычыненне істотнага ўрону і цяжкія наступствы для Беларускай калійнай кампаніі і "Беларуськалія", — адзначалася ў прэс-рэлізе СК.

Паведамлялася таксама, што найбліжэйшым часам следчымі органамі будзе вырашана пытанне аб вынясенні пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага і аб абранні меры стрымання ў дачыненні да Уладзіслава Баўмгертнера, пасля чаго Следчым камітэтам будуць падрыхтаваныя дакументы аб экстрадыцыі Баўмгертнера ў Расію.

Тым часам, як піша 16 кастрычніка газета "Известия", у СК Беларусі сумняваюцца, што ў Расіі будзе распачатая крымінальная справа супраць Баўмгертнера. "Галоўная інтрыга вакол крымінальнай справы "Уралкалія", а менавіта — пытанне аб экстрадыцыі гендырэктара кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера і перспектыве далейшага расследавання гэтай справы расійскімі сілавікамі, захоўваецца", — піша 16 кастрычніка газета "Известия".

Падставай для такіх меркаванняў стаў той факт, што Беларусь пакуль не атрымлівала афіцыйнага паведамлення аб распачынанні справы.

Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску 26 жніўня і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Ён абвінавачваецца па ч. 3 арт. 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). 26 верасня арыштаванага бізнесмена перавялі пад дамашні арышт.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:16.10.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1418
 
Ключевые слова:
Уралкалий Беларусь-Россия БКК Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме