Як паведамілі на МАЗе, з іх 13 аўтобусаў "МАЗ 206" экалагічнага стандарту Еўра-4 і 10 аўтобусаў "МАЗ 103" экалагічнага стандарту Еўра-5 з рухавіком Mercedes.
Усе аўтобусы адпавядаюць міжнародным патрабаванням, устаноўленым да пасажырскай тэхнікі. Аснашчаны сістэмай аэранавігацыі ГЛОНАСС, гукавымі (моўнымі) аўтаінфарматарамі, вонкавым і ўнутраным электронным табло (паказальнікамі маршрута), гучнай сувяззю вадзіцеля з салонам. Таксама прадугледжана абсталяванне для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння.
Аўтобусы МАЗа ўжо эксплуатуюцца на пасажырскіх маршрутах Іркуцкай вобласці і, як сцвярджаюць на аўтазаводзе, паспелі добра сябе зарэкамендаваць. З 2008 года ў гэты расійскі горад было пастаўлена больш як 50 адзінак.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2013