https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пытанне аб падпісанні нафтавага балансу паміж Расіяй і Беларуссю будзе разгледжана падчас візіту ў Мінск Дзмітрыя Мядзведзева


Пра гэта паведаміў віцэ-прэм`ер расійскага ўрада Аркадзь Дварковіч.
Пытанне аб нафтавым балансе абмяркоўвалася на сустрэчы прэм`ер-міністраў Беларусі і Расіі Міхаіла Мясніковіча і Дзмітрыя Мядзведзева 21 мая ў Маскве, аднак рашэнняў тады прынята не было.

Паводле яго слоў, пытанне аб падпісанні нафтавага балансу паміж Расіяй і Беларуссю зноў будзе разгледжана ў канцы мая падчас візіту Мядзведзева ў Мінск.

Пры гэтым Дварковіч не змог сказаць, ці змогуць Масква і Мінск выйсці на падпісанне гадавога нафтавага балансу, або, як і зараз, будуць прымаць баланс паквартальна.

"Не магу зараз сказаць, бузе гэта на год ці на чарговы квартал. Гэта будзе абмяркоўвацца ў канцы гэтага месяца на сустрэчы ў Мінску, калі туды паедзе прэм`ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў", — сказаў ён. Дварковіч нагадаў, што ў чэрвені заканчваецца тэрмін дзеяння нафтавага балансу, які будзе прыняты на другі квартал гэтага года.

20 мая міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак паведаміў, што Расія да 15 чэрвеня плануе падпісаць з Беларуссю нафтавы баланс толькі на трэці квартал, а не на ўсё другое паўгоддзе адразу. Пры гэтым 18 мая першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што цяпер прадугледжваецца падпісаць баланс адразу на ўсю другую палову года.

Беларусь у 2013 годзе разлічвае атрымаць 23 млн. тон расійскай нафты, гэта значыць па 5,75 млн. тон у квартал. На першы і другі кварталы ўзгоднены якраз такія аб`ёмы. Што да гадавога балансу, яго, як заяўляў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, расійскі бок не падпісваў, бо апасаўся аднаўлення экспарту растваральнікаў і разбавіцеляў. Заканадаўчы прабел, які дазваляў адыходзіць ад выплат у расійскі бюджэт за кошт экспарту нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў, ужо ліквідаваны.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 мая 2013
 
Дата публикации:24.05.2013
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:1727
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме